Станіслаў Зволенскі
Станіслаў Зволенскі | |
Stanislav Zvolenský | |
старшыня Канфэрэнцыі біскупаў Славаччыны | |
---|---|
28 кастрычніка 2009 — | |
Папярэднік | Францішак Тондра |
1-ы Арцыбіскуп-мітрапаліт браціслаўскі | |
8 сакавіка 2008 — | |
Абраньне | 14 лютага 2008 |
Царква | Каталіцкая |
Біскуп новасінскі, дапаможны біскуп браціслаўска-трнаўскі | |
2 красавіка 2004 — 14 лютага 2008 | |
Царква | Каталіцкая |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 19 лістапада 1958 (66 гадоў) Трнава |
Прыняцьце сьвятога сану | 13 чэрвеня 1982 (42 гады таму) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
I.C.D. Станісла́ў Зво́ленскі (па-славацку: Stanislav Zvolenský; * 19 лістапада 1958, Трнава, ЧССР) — славацкі біскуп Рыма-каталіцкае царквы, арцыбіскуп Браціслаўскі і мітрапаліт заходнеславацкай(sk) царкоўнай правінцыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станіслаў Зволенскі нарадзіўся ў Трнаве. Скончыўшы навучаньне багаслоўю на рыма-каталіцкім багаслоўскім факультэце Кірылы і Мятода ўнівэрсытэту Коменскага (Браціслава), 13 чэрвеня 1982 біскупам Юльюсам Габрышам быў высьвячаны на сьвятарства[1].
Як каплян дапамагаў у Галанце і Глогаўцы. У 1990—1992 быў парахам парафіі Браціслава-Вайнары.
У 1992 року паступіў на пасьлядыплёмнае навучаньне тэалёгіі ў Інсбруку. Пазьней навучаўся ў Грыгарыянскім унівэрсытэце ў Рыме, дзе ў 1998 року атрымаў дактарат царкоўнага права. Па вяртаньні ў Славаччыну быў дыяцэзыяльным судзьдзёй і выкладчыкам рыма-каталіцкім багаслоўскім факультэце Кірылы і Мятода ўнівэрсытэту Коменскага, у 2001 стаў прадэканам факультэту і судовым вікарыем Браціслаўска-Трнаўскай архідыяцэзіі.
2 красавіка 2004 папа Ян Павал II прызначыў яго дапаможным біскупам Браціславы—Трнавы і тытулярным біскупам Новай Сінны[2]. 2 траўня таго ж року Зволенскі атрымаў ад арцыбіскупа Яна Сокала біскупскую кансэкрацыю. Абраў сабе біскупскім лёзунгам Fiat voluntas Tua (бел. Будзь воля Твая)[3].
14 лютага 2008 папа Бэнэдыкт XVI найменаваў Станіслава Зволенскага першым арцыбіскупам Браціславы (паколькі архідыяцэзія была падзеленая на Браціслаўскую і Трнаўскую), а таксама мітрапалітам заходнеславацкай царкоўнай правінцыі з суфраганнымі дыяцэзіямі: банскабыстрыцкай, нітранскай, трнаўскай і жылінскай[4]. Зволенскі прыняў абавязкі арцыбіскупа 8 сакавіка. На сьвята сьвв. Пятра і Паўла (29 чэрвеня 2008) папа Бэнэдыкт XVI у Ватыкане надаў Станіславу Зволенскаму арцыбіскупскі паліюм[5].
З 28 кастрычніка 2009 Зволенскі таксама зьяўляецца старшынём Канфэрэнцыі славацкіх біскупаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ David M. Cheney. (8 верасьня 2012) Archbishop Stanislav Zvolenský (анг.) Catholic-Hierarchy Праверана 9 ліпеня 2013 г.
- ^ Noví biskupi pre Bratislavsko – trnavskú arcidiecézu (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (2 красавіка 2004). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
- ^ Bratislavsko – trnavská arcidiecéza má dvoch nových pomocných biskupov (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (2 траўня 2004). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
- ^ Mons. Stanislav Zvolenský sa stal bratislavským arcibiskupom (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (14 лютага 2008). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
- ^ Metropoliti Arcibiskupi Stanislav Zvolenský a Ján Babjak dostali pálium (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (30 чэрвеня 2008). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
- ^ Novým predsedom KBS Mons. Stanislav Zvolenský (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (28 кастрычніка 2009). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс (славацк.) на бачыне Браціслаўскай архідыяцэзіі
- Канфэрэнцыя біскупаў Славаччыны (славацк.)
Папярэднік Ян Сокал |
2008 — цяпер |
Наступнік ' |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |