Станіслаў Замбржыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Апалінар Замбржыцкі
па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki
Герб «Касьцеша»
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1824
Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Памёр 1 кастрычніка 1907(1907-10-01)
Вязынка
Род Замбжыцкія
Бацькі Валенці Замбжыцкі
Юзэфа Ясенская
Жонка Алімпія Чэкатоўская
Дзеці Юзэф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861-1948), Марыя Замбжыцкая
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці фальклярыст, этнограф, пісьменьнік
Значныя творы Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka), Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach), Карты (Karty)

Станіслаў Апалінар Замбржыцкі (па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki; 1823 ці 1824; в. Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1 кастрычніка 1907, Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фальклярыст.

Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Замбржыцкі паходзіла са знакамітага роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне й на тэрыторыі сёньняшняй Летувы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.

Бацька Станіслава Валенці, сын аршанскага судзьдзі Юзэфа, каля 1870 г. пакінуў родную Магілёўскую губэрню й у некалькіх кілямэтрах ад вытоку Вязынкі — прытока Ўдранкі, купіў два маёнткі: Вязынку з фальваркам Майхроўшчына й Гурновічы зь вёскай Сяледчыкі. Мясцовасьць была ўзгорыстая й даволі заросшая лесам, землі гліністыя. У Вязынцы ён збудаваў сядзібу[1]. На правым беразе ракі насупраць броду на тэрасе вышэй месца, якое затаплівала падчас вясеньніх разьліваў, адвёў тэрыторыю пад могілкі, якія абслугоўвалі тры бліжэйшыя вёскі; на левым беразе ён пабудаваў маленькую уніяцкую царкву, асьвечаную ў гонар сьв. Ежы (Юрыя)[2]. На храмавае сьвята 23 красавіка, сяляне прыходзілі здалёк. І магілы, і каплічку было відаць з вокнаў дому. Пахаваньні адпраўлялі на месцы. Да дня пахаваньня цела знаходзілася ў царкве, дзе звычайна сьпявалі пахвалы памерламу. У галоўныя сьвяты сьв. імшу праводзіў уніяцкі ксёндз з Заслаўя, дзе адбываліся хрысьціны й вясельлі. Пан Валенці сябраваў з Гаўдэнціем Канстантынам Вільчыньскім[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькамі Станіслава быў Валенці Замбжыцкі (памёр у 1831 годзе) й Юзэфа Ясенская, якія памёрлі, калі Станіслаў быў яшчэ падлеткам. Ажаніўся Станіслаў Замбржыцкі з Алімпіяй Чэкатоўскай, якая потым тсане хронай маці Янку Купалу. У 1877—1880 гг. быў арыштаваны расейскімі ўладамі. Вызваліць яго змагла жонка Алімпія з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэты[4]. Займаўся краязнаўствам, фальклёрам. Пісаў гістарычныя й сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Паколькі быў інвалідам (была часткова паралізавана левая рука й нага), здаваў свой фальварак у арэнду. Пад уражаньнем ад дасьледаваньняў Адама Ганорыя Кіркора й Яўстахія Тышкевіча, ён асабліва цікавіўся курганамі. Замбржыцкі захапляўся вывучэньнем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[5].

Станіслаў Замбржыцкі пісаў па-польску й па-беларуску сатырычныя вершы ў алегарычна-эзопавым стылі з нейкіх выпадкаў — Гутарка Сталука, Малітва, Каляда, а таксама Суд Ката ў Вайтэлях, у якіх былі зашыфраваныя тонкія намёкі на ўладальнікаў суседніх маёнткаў, на прасьледаваньні палякаў на тэрыторыі, якую заняла Расейская імпэрыя, і крывавыя рэпрэсыі супраць беларусаў пасьля забароны уніяцкай царквы[6]. У Карце-легендзе ён прадстаўляе постаць пілігрыма, чалавека несагнутага, які хоча лепш весьці бадзячае жыцьцё, чым зьмяніць веру[7].

Творы на беларускай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka)
  • Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach)
  • Карты (Karty)

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты на Алімпіі Чэкатоўскай, якая была хроснай маці Янкі Купалы. Унучкай Станіслава й Алімпіі была Алімпія Сьвяневіч, вядомая этнографка, дасьледніца творчасьці Адама Міцкевіча[8].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
  2. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
  3. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
  4. ^ Мікола Хаўстовіч, Летапісец Вязынкі і яе наваколля, с. 175—177.
  5. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.
  6. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197—198.
  7. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 198.
  8. ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) С. 197.