Сталіца Рэспублікі Казахстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сталіца Рэспублікі Казахстан — горад Астана. Штогод 6 ліпеня ў Казахстане адзначаецца Дзень сталіцы.

Храналёгія сталіц Казахстану[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай сталіцай Казахстану (Алашскай аўтаноміі) у 1917-1920 быў горад Сяміпалацінск.

У створанай у складзе РСФСР Кіргіскай АССР з 1920 года сталіцай быў горад Арэнбург.

У 1925 годзе рэспубліка атрымала назву Казаская АССР, сталіца была перанесена ў Ае-Мячэць, у сувязі з гэтым пераназваную ў Кызыл-Арду.

У 1929 годзе сталіца рэспублікі зноў была перанесена, гэтым разам у Алма-Ату[1].

У 1936 году Казахская АССР была выведзена са складу РСФСР і ператворана ў Казаскую ССР.

З 1929 па 1936 год Алма-Ата зьяўлялася сталіцай Казаскай АССР, з 1936 па 1991 год — сталіцай Казаскай ССР, з 1991 па 1997 год сталіцай Рэспублікі Казахстан. Алма-Ата была апошняй сталіцай і найбуйнейшым горадам Казахскай ССР, потым стала першай сталіцай і адзіным горадам-мільянэрам Рэспублікі Казахстан.

Афіцыйна Астана была абвешчана сталіцай Казахстану 10 сьнежня 1997 году. Міжнароднае прадстаўленьне Астаны у якасьці новай сталіцы адбылося 10 чэрвеня 1998 года.

У 1998 годзе сталіцу перанесьлі ў Астану, аднак за Алма-Атой замацоўваецца статус Паўднёвай сталіцы Казахстану. З тых часоў тэрмін Паўднёвая сталіца Казахстану вельмі часта ўжываецца ў прэсе і пазначае менавіта Алма-Ату[2].

Прыкладна з траўня 1999 году[3] горад Атыраў у прэсе сталі зваць Нафтавай сталіцай Казахстану[4]. Да гэтага часу ганаровы тытул нафтавай сталіцы Казахстана насіў горад Актау[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]