Дзяньніца: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д −Катэгорыя:Зьявіліся 1 сакавіка; ±Катэгорыя:Зьявіліся ў 1918 годзе→Катэгорыя:Зьявіліся ў 1916 годзе з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылады/H |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
||
[[Катэгорыя:Сацыялістычная прэса]] |
[[Катэгорыя:Сацыялістычная прэса]] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў |
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1916 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся 1 сакавіка]] |
|||
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 1919 годзе]] |
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 1919 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Зьніклі 24 лютага]] |
[[Катэгорыя:Зьніклі 24 лютага]] |
Вэрсія ад 11:39, 5 сакавіка 2011
«Дзяньнiца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.
Мінуўшчына
Упершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916[1].
Выхад аднавіўся[2] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны ворган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З №40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў. Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.
Зьмест
Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.
У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Усебеларускага зьезду Саветаў.
На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[3], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[4].
Крыніцы і заўвагі
- ^ Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны Гісторыя Беларусі. Беларуская лічбавая бібліятэка (21 лістапада 2010). Праверана 5 сакавіка 2011 г.
- ^ Віталь Скалабан Пасля «Нашай Нівы» Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі. Медиа Эксперт №3, 2004. Праверана 5 сакавіка 2011 г.
- ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
Літаратура
- Бугаев Е. Возникновение большевистских организаций и образование Компартии Белоруссии. ― М., 1959;
- Дзьве даты // «Звязда». — 1 сакавіка 2011. — № 39 (26903). — С. 8.
- Зерницкий М. С. Белорусская советская печать в годы иностранной военной интервенции и гражданской войны (1918—1920). ― Мн., 1963;
- Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. ― Мн., 1975.