Аляксей Гурло
Аляксей Гурло | |
Дата нараджэньня | 1894 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1960 |
Месца вучобы | |
Узнагароды |
Аляксе́й Васілё́нак Гурло́ (1894, Капыль — 1960) — дырэктар БДІНГ у 1933—1935.
Зь сялянаў. Ад 1913 працаваў паштальёнам. У 1922 паступіў на рабфак пры БДУ, а пасьля яго сканчэньня — у БДУ, які скончыў у 1929. Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту быў прызначаны дэканам рабфака і адначасова вучыўся на завочным аддзяленьні асьпірантуры Акадэміі навук. Напачатку 1933 быў прызначаны першым дырэктарам створанага Інстытуту народнае гаспадаркі пры Дзяржпляне БССР.
Увосень 1935 выключаны з ВКП(б), чальцом якой зьяўляўся з 1919. 13 лістапада 1935 быў арыштаваны і 14 траўня 1936 адмысловай нарадай пры НКУС СССР асуджаны за махлярства на тры гады пазбаўленьня волі. Пакараньне адбыў у Комі ССР. Вызвалены зь месцаў зьняволеньня ў студзені 1939.
У 1939—1941 працаваў у Магілёўскай абласной плянавай камісіі.
У 1941 быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонае Арміі, дзе праходзіў службу да верасьня 1945. Узнагароджаны мэдалямі: «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За вызваленьне Варшавы», «За ўзяцьце Бэрліна», «За Перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне».
Пасьля дэмабілізацыі працаваў памагатым старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з 1947 — начальнікам аддзела Магілёўскага аблспажыўсаюзу. 23 лістапада 1956 судовай калегіяй Вярхоўнага Суду БССР пастанова адмысловай нарады пры НКУС СССР ад 14 траўня 1936 адносна Гурло была скасаваная, і справа спыненая за адсутнасьцю ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Капылі
- Памерлі ў 1960 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя мэдалём «За баявыя заслугі» (СССР)
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Рэктары БДЭУ
- Рэпрэсаваныя ў БССР