Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ca:Fortificació выдаліў: bg:Крепост, sk:Opevnenie
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ga:Daingniú; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Sluckaja Fartecyja Fuerstenhoff.jpg|thumb|300px|[[Слуцкая фартэцыя]], Максіміліян фон Фюрстэнгоф]]
[[Файл:Sluckaja Fartecyja Fuerstenhoff.jpg|thumb|300px|[[Слуцкая фартэцыя]], Максіміліян фон Фюрстэнгоф]]

'''Фартэцыя''', '''цьвердзь''' ('''крэпасьць''') — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў [[бастыён]]нага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
'''Фартэцыя''', '''цьвердзь''' ('''крэпасьць''') — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў [[бастыён]]нага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
Радок 7: Радок 7:
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць [[бастыённы замак|бастыённыя замкі]] і [[форт]]ы.
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць [[бастыённы замак|бастыённыя замкі]] і [[форт]]ы.

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны ([[курціна|курцінаў]], [[бастэя|бастэяў]], [[бастыён]]аў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у [[Эўропа|Эўропе]], асабліва ў [[Францыя|Францыі]], што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Радзівіла]] і [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у [[Нясьвіская фартэцыя|Нясьвіжы]] і [[Слуцкая фартэцыя|Слуцку]].

Радок 36: Радок 36:
[[es:Fortificación]]
[[es:Fortificación]]
[[fr:Fortification]]
[[fr:Fortification]]
[[ga:Daingniú]]
[[he:מוצב]]
[[he:מוצב]]
[[hr:Fortifikacija]]
[[hr:Fortifikacija]]

Вэрсія ад 01:46, 17 студзеня 2010

Слуцкая фартэцыя, Максіміліян фон Фюрстэнгоф

Фартэцыя, цьвердзь (крэпасьць) — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.

Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясвіжа, Слуцка, Быхава ці Менска, увогуле ж у XVII-XVIII стст. шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.

Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць бастыённыя замкі і форты.

Гісторыя

Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны (курцінаў, бастэяў, бастыёнаў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у Эўропе, асабліва ў Францыі, што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці Мікалая Крыштафа Радзівіла і Багуслава Радзівіла і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у Нясьвіжы і Слуцку.

Азначэньні ў замежных мовах

Слова фартэцыя паходзіць з італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung» , у польскай — «twierdza» (бел. цьвердзь) ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. Смаленская крэпасьць збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў Маскоўскай дзяржаве, фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «крэпасьць» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у Брэсце, Бабруйску, Коўне і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.

Літаратура

  • Ткачоў М.А., Цярохін С.Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1

Вонкавыя спасылкі

Фартэцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Абарончыя комплексы