Арцюр Рэмбо: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, вікіфікацыя |
д →Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{Commons|Category:Arthur Rimbaud|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Arthur Rimbaud|выгляд=міні}} |
||
* [http://arche.bymedia.net/2002-3/rembo302.html Верш Арцюра Рэмбо «Баль шыбенікаў» у перакладзе Андрэя Хадановіча] |
* [http://arche.bymedia.net/2002-3/rembo302.html Верш Арцюра Рэмбо «Баль шыбенікаў» у перакладзе Андрэя Хадановіча] |
||
* http://www.stihi.ru/2004/05/29-394 Верш Арцюра Рэмбо «П’яны карабель» у перакладзе M. Iнфоліякрата] |
* [http://www.stihi.ru/2004/05/29-394 Верш Арцюра Рэмбо «П’яны карабель» у перакладзе M. Iнфоліякрата] |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рэмбо, Арцюр}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рэмбо, Арцюр}} |
||
{{Link FA|el}} |
{{Link FA|el}} |
Вэрсія ад 23:05, 3 студзеня 2010
Арцюр Рэмбо (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud) (Шарлявіль, 20 кастрычніка, 1854 — Марсэль, 10 лістапада, 1891) — францускі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюрэалізму.
Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям’ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.
У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.
Бібліяграфія
- П'яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэньні / Les illuminations (1874)
Вонкавыя спасылкі
Арцюр Рэмбо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў