Арцюр Рэмбо
| Арцюр Рэмбо | |
| франц. Arthur Rimbaud | |
Арцюр Рэмбо ў 17 год, фатаздымак Эцьена Каржа «верагодна зроблены ў сьнежні 1871[2]» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Жан Нікаля Арцюр Рэмбо (Jean Nicolas Arthur Rimbaud) |
| Нарадзіўся | 20 кастрычніка 1854[3][4][5][…] |
| Памёр | 10 лістапада 1891[6][3][4][…] (37 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Бацькі | Frédéric Rimbaud[d] Vitalie Rimbaud[d][9][9] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, гандляр зброяй, падарожнік вакол сьвету, вайсковец, пісьменьнік, лібрэтыст |
| Гады творчасьці | 1869—1873 |
| Кірунак | сымбалізм |
| Мова | француская мова[10][11] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| | |
Арцю́р Рэмбо́ (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; 20 кастрычніка, 1854, Шарлявіль — 10 лістапада 1891, Марсэль) — францускі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.
Біяграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям’ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.
У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- П’яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэньні / Les illuminations (1874)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На беларускую мову асобныя вершы Рэмбо перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.
- «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча. Мн., 2018. («Паэты плянэты»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Robb, Graham. (2000). Rimbaud. New York: W.W. Norton & Co. С. 140
- ↑ Robb, Graham. (2000). Rimbaud. New York: W.W. Norton & Co. С. 140
- 1 2 Arthur Rimbaud // RKDartists (нід.)
- 1 2 Itaú Cultural Arthur Rimbaud // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ↑ Arthur Rimbaud // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Arthur Rimbaud // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Рембо Артюр // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #118601032 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Rimbaud, Arthur // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на Прайдзісвеце
- Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..
- Верш Арцюра Рэмбо «Баль шыбенікаў» у перакладзе Андрэя Хадановіча
- Парыская оргія
- Верш Арцюра Рэмбо «П’яны карабель» у перакладзе М. Інфоліякрата
- Верш «Той, хто спіць у лагу» ў перакладзе С. Ліхадзіеўскага
- THE QUIET LIFE A collection of photos and drawings of Arthur RİMBAUD Edited by Beyaz Arif AKBAS Yalnizgoz BOOKS/Edirne 2011 USA ISBN 9781468018011