Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
памылкі, трохі не зразумеў фразу "ў стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі"
Радок 1: Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
{{вікіфікаваць}}


'''Бандыцкі напад на [[Стоўбцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — жыцьцё губляла ў ім 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.
'''Бандыцкі напад на [[Стоўбцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — у выніку нападу жыцьцё згубілі 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.


Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкія. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя занатавала на польска-савецкім памежжу 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 людзей. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўбцы.
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўбцы.


== Напад ==
== Напад ==
Банда дывэрсійная ў сіле каля 100 чалавек, узброеных у кулямёты й гранаты, напала з тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] на прымежнае, павятовае мястэчка [[Стоўбцы]]. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфнае і тэлефоннае сувязі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадаў і інстытуцыі — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ў ночы й працягвалася каля адзінай з палавінай гадзіны.
Дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] на прымежнае, павятовае мястэчка [[Стоўбцы]]. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадавых установаў — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы й працягвалася каля адной з паловай гадзіны.


Першы адказаў агнём нападальнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Зараз патам далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старасты. Дывэрсанты адмяніліся і рушылі ў кірунку будынку пошты.
Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.


Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) пры вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Фасады будынку камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі. Аднак з тылу будынку, ў стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі. На відок нападальнікаў 2 укрылася, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час на пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталю). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У барацьбе бліз гэтых будынкаў загінула наступных трох паліцыянтаў (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты апанавалі таксама арышт і вызвалілі 18 затрыманых (усе патам вярталіся добраахвотна). Бандыты аграбілі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а ў тартаку [[Кітаевічы]] забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коні.
Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Сьпераду будынак камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі, аднак з тылу будынку, у стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі. Два паліцыянты схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потам усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а на лесапільні [[Кітаевічы]] забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коняў.


Перасьлед войска за нападальнікамі пачаўся неадкладна. Зараз затрыманыя былі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзесяткі іншых.
Вайсковы перасьлед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзясяткі іншых.


== Пахаваньне й працэс ==
== Пахаваньне й працэс ==
[[6 жніўня]] адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўнаю ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода [[Уладыслаў Рачкевіч|Ўладыслаў Рачкевіч]]. Целы загінуўшых паліцыянтаў злажылі ў брацкай магіле.
[[6 жніўня]] адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода [[Уладыслаў Рачкевіч|Ўладыслаў Рачкевіч]]. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.


[[25 жніўня]] адбыўся у [[Наваградак|Наваградку]] першы працэс ахопленых бандытаў. Мікалай Гарячка, Эдвард Карчмарчык або Сапіньскі ды Пётр Ёда апісалі драбязгова тэрарыстычнае курсы, якія скончылі ў [[Менск]]у й на якіх выкладальнікамі былі афіцэры бальшавіцкія. Усе атрымалі сьмертнае пакараньне, але ў прыпадку Ёды, які быў толькі вартаўнікам і не браў актыўнага ўдзелу, Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў з права ласкі.
[[25 жніўня]] ў [[Наваградак|Наваградку]] прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарячка, Эдвард Карчмарчык або Сапіньскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў [[Менск]]у й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня.


Трагедыя ў Стоўбцах была прамой прычынай стварэньня [[Корпус Аховы Памежжа|Корпусу Аховы Памежжа]].
Трагедыя ў Стоўбцах напрасткі спрычынілася да стварэньня [[Корпус Аховы Памежжа|Корпусу Аховы Памежжа]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 04:35, 4 сьнежня 2009

Бандыцкі напад на Стоўбцы здарыўся ў ноч 3 на 4 жніўня 1924 году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі міжваеннага пэрыяду — у выніку нападу жыцьцё згубілі 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.

Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўбцы.

Напад

Дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі СССР на прымежнае, павятовае мястэчка Стоўбцы. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадавых установаў — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы й працягвалася каля адной з паловай гадзіны.

Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.

Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Сьпераду будынак камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі, аднак з тылу будынку, у стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі. Два паліцыянты схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потам усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а на лесапільні Кітаевічы забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коняў.

Вайсковы перасьлед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзясяткі іншых.

Пахаваньне й працэс

6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода Ўладыслаў Рачкевіч. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.

25 жніўня ў Наваградку прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарячка, Эдвард Карчмарчык або Сапіньскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў Менску й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня.

Трагедыя ў Стоўбцах напрасткі спрычынілася да стварэньня Корпусу Аховы Памежжа.

Літаратура

  • Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36-37.  (пол.)