Азначэньне ўзяцьця брамы (футбол): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ru:Взятие ворот (футбол) |
Ptbotgourou (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: uk:Визначення взяття воріт (футбол) |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[fr:Loi 10 du football : but marqué]] |
[[fr:Loi 10 du football : but marqué]] |
||
[[ru:Взятие ворот (футбол)]] |
[[ru:Взятие ворот (футбол)]] |
||
[[uk:Визначення взяття воріт (футбол)]] |
Вэрсія ад 23:48, 30 кастрычніка 2008
Правіла 10 футбольных правілаў вызначае, як вядзецца рахунак матчу і што лічыцца галом.
Азначэньне гала
Галом зьяўляецца сытуацыя, калі мяч цалкам перасёк лінію брамы, разьмешчаную паміж стойкамі й пад папярочкай, і пры гэтым каманда, якая забіла гол, не парушыла правілы. Аб такой сытуацыі гавораць таксама «мяч забіты ў вароты».
Падлік ачкоў
Выйгравае каманда, якая забіла больш галоваў. Калі колькасьць галоў роўнае, матч лічыцца згуляным унічыю.
Роўны рахунак
У спаборніцтвах, якія праводзяцца па кругавой сыстэме, фіксуецца нічыя, і матч сканчаецца. Але ў спаборніцтвах, якія праводзяцца па алімпійскай сыстэме, нічые недапушчальныя, бо адна з каманд павінна выбыць. Для дазволу нічыіх па чарзе ўжываюцца такія правілы:
- Калі праводзяцца два матчу — спачатку на стадыёне адной каманды, затым на стадыёне яе суперніцы,— то гол, забіты на чужым полі, мае большую вагу. Напрыклад, калі каманда выйграла хатні матч з рахункам 1:0 і прайграла на выездзе з рахункам 1:2, то лічыцца, што яна перамагла, бо забіла на чужым полі адзін гол (у той час як яе супернік — не аднаго).
- Дадатковы тайм. Па бягучых футбольных правілах, праводзяцца два 15-хвілінных тайма. Перапынак паміж асноўным і дадатковым часам 5 хвілін, паміж таймамі перапынку няма. Калі рахунак у канцы дадатковага часу аказваецца роўным, прабіваюцца пасьляматчавыя пэнальці. Старыя правілы можна пазнаць у артыкулах Залаты гол, Срэбны гол.
- Пасьляматчавыя пэнальці. Каманды прабіваюць сэрыю з пяці пэнальці. Перамагае тая каманда, якая забівае больш галоў ва ўсёй сэрыі. Калі пераможца вызначаецца да канчатка сэрыі (напрыклад, пасьля чатырох пэнальці рахунак 3:1), сэрыя сканчаецца. Калі ўсё яшчэ нічыя, каманды б'юць па адным пэнальці, пакуль не вызначыцца пераможца.