Памагатыя судзьдзі (футбол)
Выгляд
Памагатыя судзьдзі (судзьдзі на лініях) дапамагаюць асноўнаму судзьдзі (арбітру) судзіць матч. Іх паўнамоцтвы апісаныя ў правіле 6 футбольных правілаў.
Форма й экіпіроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Форма судзьдзяў на лініях падобная да формы арбітра. У руцэ судзьдзя на лініі трымае сьцяг, якім ён аддае сыгналы.
Абавязкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На кожны матч прызначаюцца два памагатыя судзьдзі, якія звычайна разьмяшчаюцца на бакавых лініях поля. Тыповыя абавязкі судзьдзі на лініі:
- Фіксаваць выхад мяча за межы поля. Прызначаць укіданьне, удар ад брамы, кутні ўдар.
- Фіксаваць становішча па-за гульнёй.
- Фіксаваць парушэньні правілаў за межамі поля зроку асноўнага судзьдзі.
- Пры прабіцьці пэнальці вызначаць, ці пачаў брамнік рухацца наперад раней за ўдар.
- Дапамагаць судзьдзі ў правядзеньні замен (глядзіце Лік гульцоў).
Поўны сьпіс абавязкаў кожнага з судзьдзяў на лініі вызначае галоўны судзьдзя.
Звычайна судзьдзі на лініях не выходзяць на поле. Аднак у выключных сытуацыях (напрыклад, пры правядзеньні пэнальці) яны гэта могуць рабіць.