Удар ад брамы (футбол)
Правіла 16 футбольных правілаў рэглямэнтуе ўдар ад брамы.
Прызначэньне ўдару ад брамы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удар ад брамы прызначаецца, калі мяч, апошні раз крануўшы гульца каманды, якае нападае, цалкам перасёк лінію брамы, і гол ня быў забіты. Калі ж мяч сышоў за лінію брамы ад гульца каманды, якая абараняецца, прызначаецца кутні ўдар.
Правядзеньне ўдару ад брамы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяч клядзецца ў любы пункт брамавай пляцоўкі, і праводзіцца ўдар. Праціўнікі павінны знаходзіцца за межамі штрафной пляцоўкі. Той, хто ўвёў мяч у гульню, мае права другі раз дакранацца да мяча толькі пасьля таго, як мяч кране іншага гульца. Прабіваць удар ад брамы можа любы гулец (не абавязкова брамнік).
Гол, забіты з удару ад брамы, залічваецца, але толькі калі ён забіты камандзе-суперніцы (гэта значыць, трапленьне ў сваю браму не залічваецца). Гульцы не штрафуюцца за становішча па-за гульнёй, якое здарылася падчас удару ад брамы.
Парушэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі пасьля ўдару мяч не ўвайшоў у гульню, удар перайграецца. За паўторны дотык мяча любой часткай цела, акрамя рук, праціўніку прызначаецца вольны ўдар.
Калі ж паўторны дотык адбыўся рукамі:
- калі прабівае брамнік і парушэньне адбылося ў межах штрафной пляцоўкі, прызначаецца вольны ўдар;
- ва ўсіх астатніх выпадках прызначаецца штрафны ўдар або пэнальці (як за звычайную гульню рукамі).
Пры любым іншым парушэньні ўдар перайграецца.