Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Гаспадарскі Суд''' або '''Вялікакняжацкі Суд''' — вышэйшы судовы орган [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Склад суду ня быў дакладна вызначаны ў законе. Справы ў ім разглядаў [[Вялікі Князь|Вялікі Князь (Гаспадар)]] і [[Паны-Рада]]. Колькасьць радных паноў на судзе магла быць рознай, але прысутнасьць 2 — 3 была абавязковай. |

Па першай інстанцыі да [[1564]] [[год|року]] |
Па першай інстанцыі да [[1564]] [[год|року]] Гаспадарскі Суд разглядаў: |
||
*справы па [[пазоў|пазовах]] буйных фэадалаў і асобаў, якія мелі адмысловыя граматы на вызваленьне ад падсуднасьці іншых судоў. |
*справы па [[пазоў|пазовах]] буйных фэадалаў і асобаў, якія мелі адмысловыя граматы на вызваленьне ад падсуднасьці іншых судоў. |
||
*справы пра дзяржаўную здраду, злачынствы |
*справы пра дзяржаўную здраду, злачынствы й злоўжываньні службовых асобаў, самавольны захоп дзяржаўных маёнткаў, зямель і прыбыткаў. |
||
*справы па пазовах, якія закраналі інтарэсы казны. |
*справы па пазовах, якія закраналі інтарэсы казны. |
||
*справы пра пазбаўленьне шляхецкіх правоў. |
*справы пра пазбаўленьне шляхецкіх правоў. |
Вэрсія ад 23:44, 20 кастрычніка 2008
Гаспадарскі Суд або Вялікакняжацкі Суд — вышэйшы судовы орган Вялікага Княства Літоўскага. Склад суду ня быў дакладна вызначаны ў законе. Справы ў ім разглядаў Вялікі Князь (Гаспадар) і Паны-Рада. Колькасьць радных паноў на судзе магла быць рознай, але прысутнасьць 2 — 3 была абавязковай.
Па першай інстанцыі да 1564 року Гаспадарскі Суд разглядаў:
- справы па пазовах буйных фэадалаў і асобаў, якія мелі адмысловыя граматы на вызваленьне ад падсуднасьці іншых судоў.
- справы пра дзяржаўную здраду, злачынствы й злоўжываньні службовых асобаў, самавольны захоп дзяржаўных маёнткаў, зямель і прыбыткаў.
- справы па пазовах, якія закраналі інтарэсы казны.
- справы пра пазбаўленьне шляхецкіх правоў.
- спрэчкі пра прыналежнасьць да прывілеяваных саслоўяў.
Таксама ён зацьвярджаў пастановы камісарскіх судоў.
З той прычыны, што да 1529 року ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Суду мог зьвяртацца любы шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). Статуты 1566, 1588 рокаў і соймавыя пастановы 1542 і 1551 рокаў замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак.
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Суд разглядаў скаргі на пастановы замкавых, земскіх, падкаморных і войтаўска-лаўніцкіх судоў.
З утварэньнем у 1581 року Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага да яго перайшла частка функцыяў Гаспадарскага Суду.
Літаратура
- Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. - Мн.:БелЭн, 1992. - 636 с.