Розьніца паміж вэрсіямі «Уладзіслаў Юргевіч»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
пунктуацыя
 
(пунктуацыя)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і сакратара ўправы [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]] Нарбэрта Юргевіча<ref name="Шаманаев">''Шаманаев А. В.'', [http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/3799/2/adsv-40-29.pdf Вклад В.&nbsp;Н.&nbsp;Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма], г. Екатеринбург&nbsp;— С. 410 {{ref-ru}}.</ref>. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віленскай і Ковенскай школах. У 1832 годзе паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт Галоўнага пэдагагічнага інстытуту ў [[Санкт-Пецярбург]]у, які скончыў у 1841 годзе з залатым мэдалём. Два гады ўдасканальваў свае веды ў Ляйпцыскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам свайго навуковага кіраўніка Готфрыда Германа.
 
З 1845 году выкладаў у Харкаўскім унівэрсітэце, дзе па абароне магістарскай дысэртацыі: «{{мова-la|De mundiciis veterum Graecorum et Romanorum}}» (1847) атрымаў годнасьць ад’юнкт-прафэсара грэцкай і рымскай літаратуры. У 1858 годзе пераехаў у Адэсу, дзе атрымаў прызначэньне на пасаду прафэсара рымскай літаратуры ў Рышэльеўскім ліцэі. У 1865 годзе перайшоў у [[Імпэратарскі Наварасейскі ўнівэрсытэт]], дзе праз год абараніў дысэртацыю на ступень доктара рымскай літаратуры «{{мова-la|De Jovis Lycaei natura cognominisque huius ratione}]». Чытаў лекцыі з старажытнарымскай літаратуры, гісторыі дзяржаўных і рэлігійных устаноў [[Старажытны Рым|Старажытнага Рыму]], быў дэканам гістарычна-філялягічнага факультэту Імпэратарскага Наварасейскага ўнівэрсытэта (1868—1871), прафэсар — да 1877; у 1883—1887 гадох зноў чытаў там лекцыі.
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Дасьледаваў гісторыю [[генуэзцы|генуэскіх]] калёніяў, грэцкай эпіграфіцы і этналягічных праблемах. Пачаў зьбіраць і капіяваць генуэскія надпісы і манэты па паездцы ў Крым, дзе агледзеў генуэскія будынкі ў [[Судак (горад)|Судаку]], [[ФэадосіяФеадосія|ФэадосііФеадосіі]] і [[Балаклава|Балаклаве]] (1861, 1873), а таксама па наведваньне [[Ольвія|Ольвіі]] (1865), дзе засяродзіўся на эпіграфічных матэрыялах.
 
Друкаваўся на старонках «Записок» Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў. Апублікаваў новыя і старыя надпісы, скапіяваныя ў час візыту ў Крым, даючы ім падрабязныя гістарычныя камэнтары; апублікаваў на лацінскай і расейскай мовах «Статут для генуэскіх калёніяў у Чорным моры 1449 году» (1863), па чым атрымаў папулярнасьць за мяжой. Пашырыў дыяпазон сваіх эпіграфічных дасьледаваньняў да надпісаў на аморфных ручках. Апублікаваў дасьледаваньне генуэскіх манэтаў (1869), якое апавядае гісторыю генуэскай калянізацыі і, у прыватнасьці, манэтнай справы [[Феадосія|Кафы]]. У 1884 годзе ўзяў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні VI Археалагічнага зьезду, які адбыўся ў Адэсе, дзе выступіў з дакладам «Заўвагі пра некаторыя мясцовасьці Наварасейскага краю, якія заслугоўваюць археалягічных дасьледаваньняў». За 40 гадоў жыцьця ў Адэсе апублікаваў больш за 50 артыкулаў і дасьледаваньняў, у якіх паспрабаваў ахапіць усю гісторыю Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў.

Навігацыйнае мэню