Інфаркт міякарда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 1: Радок 1:
'''Інфаркт міякарда''' — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы [[сэрца]], якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.
'''Інфаркт міякарда''' — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы [[сэрца]], якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.

== Папярэджаньне ==
Для прадухіленьня сардэчнага прыступу карысна стымуляваць [[сэрца]] праз выкарыстаньне вэлятрэнажору і штодзённыя прагулкі зранку і ўвечары. Таксама варта замяніць [[Патэльня|патэльні]] на [[Параварка|параварку]] ў гатаваньні. У харчаваньні варта перайсьці на нятлустае мяса, прыгатаванае на пары, а таксама адварное і запечанае. Урэшце дапамагае спажываньне [[рыбы]] прынамсі тройчы на тыдзень і штодзённае шматразовае харчаваньне [[гародніна]]й, [[садавіна]]й і [[каша]]мі, бо тыя ўтрымліваюць вітаміны групы Б, што ўмацоўваюць сардэчную [[Цягліцы|цягліцу]]. Карысна перастаць ужываць салёную, смажаную і тлустую ежу, у тым ліку вострыя прыправы, [[кетчуп]], сала, саленьні ў слоіках і соўсы<ref name="а"/>.


== Этыялёгіі ==
== Этыялёгіі ==
Радок 24: Радок 27:


У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы [[сардэчная недастатковасьць|сардэчнай недастатковасьці]]. Спалечнікі адзначаюць [[дыхавіца|дыхавіцу]], непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца [[арытмія|арытміі]]. Як правіла гэта розныя формы [[экстрасісталія|экстрасісталіі]] альбо [[фібрыляцыя перадсэрдзяў|фібрыляцыі перадсэрдзяў]]. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарда, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, [[гіпэртанічны крыз]].
У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы [[сардэчная недастатковасьць|сардэчнай недастатковасьці]]. Спалечнікі адзначаюць [[дыхавіца|дыхавіцу]], непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца [[арытмія|арытміі]]. Як правіла гэта розныя формы [[экстрасісталія|экстрасісталіі]] альбо [[фібрыляцыя перадсэрдзяў|фібрыляцыі перадсэрдзяў]]. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарда, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, [[гіпэртанічны крыз]].

== Беларусь ==
У 2019 годзе сардэчны прыступ здараўся ў [[мужчына]]ў Беларусі 20-кратна часьцей, чым у жанчынаў<ref name="а">{{Навіна|аўтар=Ганна Кручкова|загаловак=Хатні догляд сардэчнікаў: як не давесці да інфаркту ўсю сям'ю|спасылка=https://bel.24health.by/domashnij-uxod-posle-infarkta-miokarda/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=5 верасьня 2020|дата доступу=26 верасьня 2020}}</ref>.

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Myocardial infarction}}
{{Commons|Category:Myocardial infarction}}
* {{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Барысенка]].|загаловак=Інфаркт можа прыходзіць і без болю (часткі: [http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=56772 1]-[http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=56866 2])|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=15-16 красавіка 2010|нумар=|старонкі=|issn=2071-9647}}
* {{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Барысенка.|загаловак=Інфаркт можа прыходзіць і без болю (часткі: [http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=56772 1]-[http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=56866 2])|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=15-16 красавіка 2010|нумар=|старонкі=|issn=2071-9647}}


{{Накід:Мэдыцына}}
{{Накід:Мэдыцына}}

Вэрсія ад 18:48, 26 верасьня 2020

Інфаркт міякарда — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы сэрца, якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.

Папярэджаньне

Для прадухіленьня сардэчнага прыступу карысна стымуляваць сэрца праз выкарыстаньне вэлятрэнажору і штодзённыя прагулкі зранку і ўвечары. Таксама варта замяніць патэльні на параварку ў гатаваньні. У харчаваньні варта перайсьці на нятлустае мяса, прыгатаванае на пары, а таксама адварное і запечанае. Урэшце дапамагае спажываньне рыбы прынамсі тройчы на тыдзень і штодзённае шматразовае харчаваньне гароднінай, садавінай і кашамі, бо тыя ўтрымліваюць вітаміны групы Б, што ўмацоўваюць сардэчную цягліцу. Карысна перастаць ужываць салёную, смажаную і тлустую ежу, у тым ліку вострыя прыправы, кетчуп, сала, саленьні ў слоіках і соўсы[1].

Этыялёгіі

Інфаркт міякарда разьвіваецца ў выніку абтурацыі прасьвету судзіны крывезабесьпячэньня міякарда ці каранарных артэрыяў). Чыньнікамі могуць стаць па частасьці сустракаемасьці:

  1. Атэрасклероз каранарных артэрыяў
  2. Хірургічная абтурация
  3. Эмбалізацыя каранарнай артэрыі
  4. Спазма каранарных артэрыяў

Патагенэз

Адрозьніваюць наступныя стадыі:

  1. Ішэмія
  2. Пашкоджаньні нэкрабіёзу
  3. Нэкроз
  4. Рубцаваньне

Ішэмія можа зьяўляцца прэдыктам інфаркту й доўжыцца калі заўгодна доўга. Пры вычарпаньні кампэнсатарных мэханізмаў кажуць аб пашкоджаньні, калі пакутуе мэтабалізм і функцыя міякарда, аднак зьмены носяць зваротны характар. Стадыя пашкоджаньня доўжыцца ад 4 да 7 гадзінаў. Нэкроз характарызуецца незваротнасьцю пашкоджаньняў. Праз адзін альбо два тыдні пасьля інфаркту некрытычны вучастак пачынае замяшчацца рубцова тканінай. Канчатковае фармаваньне рубца адбываецца праз 1-2 месяцы.

Клінічная карціна

Болевыя зоны пры міякардзе

Асноўная клінічная прыкмета — інтэнсіўны боль за грудавінай. Аднак болевыя адчуваньні могуць мець варыябельны характар. Спалечнік можа скардзіцца на пачуцьцё дыскамфорту ў грудзёх, боль ў жываце, горле, руцэ, лапатцы і гэтак далей. Нярэдка захворваньне мае бязболевы характар, што характэрна для хворых на цукровы дыябэт. Болевы сындром захоўваецца больш за 15 хвілінаў і можа цягнуцца нават гадзіну й купуецца празь некалькі гадзінаў, альбо пасьля ўжываньня наркатычных анальгетыкаў, нітраты ў гэтай сытуацыі неэфэктыўныя. Часам бывае прафузны пот.

У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы сардэчнай недастатковасьці. Спалечнікі адзначаюць дыхавіцу, непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца арытміі. Як правіла гэта розныя формы экстрасісталіі альбо фібрыляцыі перадсэрдзяў. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарда, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, гіпэртанічны крыз.

Беларусь

У 2019 годзе сардэчны прыступ здараўся ў мужчынаў Беларусі 20-кратна часьцей, чым у жанчынаў[1].

Крыніцы

  1. ^ а б Ганна Кручкова. Хатні догляд сардэчнікаў: як не давесці да інфаркту ўсю сям'ю // Партал «Здаровыя людзі», 5 верасьня 2020 г. Праверана 26 верасьня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

Інфаркт міякардасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Сьвятлана Барысенка. Інфаркт можа прыходзіць і без болю (часткі: 1-2) // Зьвязда : газэта. — 15-16 красавіка 2010. — ISSN 2071-9647.