О. Гэнры: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Dymitr перанёс старонку О. Генры у О. Гэнры: БКП 21:63
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 08:10, 3 чэрвеня 2020

О. Генры
O. Henry
Ўільям Сыдні Портэр
Род дзейнасьці пісьменьнік
Дата нараджэньня 11 верасьня 1862
Месца нараджэньня Грынзбара, Паўночная Караліна, ЗША
Дата сьмерці 5 чэрвеня 1910 (47 гадоў)
Месца сьмерці Эшвіл, Паўночная Караліна, ЗША
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Занятак пісьменьнік, журналіст
Псэўданімы O. Henry
Жанры апавяданьне
Бацька Алгернан Сыдні Портэр[d]
Дзеці Маргарэт Уорт Портэр[d]

О. Ге́нры (па-ангельску: O. Henry, псэўданім, сапраўднае імя Ўі́льям Сы́дні По́ртэрпа-ангельску: William Sydney Porter; 1862—1910) — амэрыканскі пісьменьнік, празаік, аўтар папулярных навэляў, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі разьвязкамі.

Біяграфія

Ўільям Сыдні Портэр нарадзіўся 11 верасьня 1862 году ў горадзе Грынзбара, штат Паўночная Караліна. Пасьля школы вучыўся на фармацэўта, працаваў у аптэцы. Затым працаваў касірам-бухгальтарам у банку ў тэхаскім горадзе Остыне. Быў абвінавачаны ў растраце і паўгоду хаваўся ад праваахоўнікаў у Гандурасе, затым у Паўднёвай Амэрыцы. Вярнуўшыся ў ЗША, быў асуджаны і пасаджаны ў турму Калюмбус штата Агаё, дзе правёў тры гады (1898—1901). У турме працаваў у лазарэце і пісаў аповяды, падшукваючы сабе псэўданім. У выніку спыніў свой выбар на варыянце О. Генры (імя вядомага францускага фармацэўта). Першы свой аповяд пад гэтым псэўданімам — «Калядны падарунак Дзіка-Сьвістуна», надрукаваны ў 1899 годзе ў «Часопісе МакКлюра» (Mc Clure’s Magazine), — ён напісаў у турме. Гэты псэўданім часта няслушна запісваецца накшталт ірляндзкага прозьвішча O’Henry (О’Генры).

Першая кніга аповядаў О. Генры — «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings) — выйшла ў 1904 годзе. За ёй рушылі ўсьлед: «Чатыры мільёны» (The four million, 1906), «Незгасальная лямпа» (The trimmed Lamp, 1907), «Сэрца Захаду» (Heart of the West, 1907), «Голас гораду» (The Voice of the City, 1908), «Высакародны жулік» (The Gentle Grafter, 1908), «Шляхі лёсу» (Roads of Destiny, 1909), «Абранае» (Options, 1909), «Дакладныя справы» (Strictly Business, 1910) і «Віры» (Whirligigs, 1910).

Пісьменьнік сканаў 5 чэрвеня 1910 году ў Нью-Ёрку.

У складанку «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзеную ўжо пасьля сьмерці О. Генры, увайшлі фэльетоны, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газэты «Post» (Г'юстан, штат Тэхас, 1895—1896). Усяго О. Генры напісана 273 аповядаў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

Асаблівасьці творчасьці

О. Генры займае ў амэрыканскай літаратуры выключнае месца як майстар жанру «кароткага аповяду» (short-story). Перад сьмерцю О. Генры выказаў намер перайсьці да больш складанаму жанру — да раману («усё, што я пісаў дагэтуль, гэта проста пястота, спроба пяра, у параўнаньні з тым, што я напішу праз год»).

У творчасьці, аднак, гэтыя настроі нічым не выявіліся, і О. Генры застаўся арганічным мастаком «малога» жанру, аповяда. Не выпадкова, вядома, што ў гэты перыяд пісьменьнік упершыню пачаў цікавіцца сацыяльнымі праблемамі і выявіў сваё адмоўнае стаўленьне да буржуазнага грамадзтва (Джэнінгс «Праз цемру з О. Генры»).

Героі О. Генры разнастайныя: мільянэры, каўбоі, спэкулянты, клеркі, прачкі, бандыты, фінансысты, палітыкі, пісьменьнікі, артысты, мастакі, працоўныя, інжынэры, пажарнікі — зьмяняюць адзін аднаго. Умелы канструктар сюжэту, О. Генры не паказвае псыхалягічны бок адбывалага, дзеяньні яго пэрсанажаў не атрымліваюць глыбокай псыхалягічнай матывіроўкі, што яшчэ больш узмацняе нечаканасьць фіналу.

О. Генры не зьяўляецца першым арыгінальным майстрам «кароткага аповяду», ён толькі разьвіў гэты жанр, які склаўся у сваіх асноўных рысах ўжо ў творчасьці Т. Б. Олдрыча (Thomas Bailey Aldrich, 1836—1907). Арыгінальнасьць О. Генры выявілася ў бліскучым ужываньні жаргона, вострых слоўцаў і выразаў і ў агульнай калярытнасьці дыялёгаў.

Ужо пры жыцьці пісьменьніка «кароткі аповяд» у яго стылі стаў выраджацца ў схему, а да 1920-х гадоў ператварыўся ў чыста камэрцыйную зьяву: «мэтодыку» яго вытворчасьці выкладалі ў каледжах і ўнівэрсытэтах, выдаваліся шматлікія падручнікі і г. д.

Амэрыканскія пісьменьнікі міжваеннага перыяду (Шэрвуд Андэрсан, Тэадор Драйзэр, Бэн Гехт) супрацьпастаўлялі безьзьмястоўнасьці эпігонаў О. Генры насычаныя псыхалягічныя навэлі.

Літаратура

  • О. Гэнры. «Выкуп за Правадыра Чырванаскурых». Койданава-Ама. «Згода». 1998. 36 с

Вонкавыя спасылкі

О. Гэнрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў