Мільянэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мільянэр — чалавек, капітал якога перавышае адзін мільён даляраў ЗША, эўра, фунтаў стэрлінгаў або любой параўнальнай валюты.

У шматлікіх краінах сьвету статус і прэстыж асобы непасрэдна асацыюецца зь мільённым капіталам, з-за гэтага шматлікія ставяць сабе дасягненьне багацьця такога памеру мэтай жыцьця. Статус мільянэра ў нашы дні ня так выключны, як быў калісьці, і ва ўжытак увайшлі тэрміны мульты-мільянэр і мільярдэр, якія пазначаюць самы высокі ўзровень індывідуальнага багацьця. Узрослы лік мільянэраў у асноўным тлумачыцца інфляцыяй: цяпер мільён, напрыклад, амэрыканскіх даляраў валодае істотна меншай пакупной здольнасьцю, чым, скажам, у XIX стагодзьдзі. Але, вядома, мільённы стан па-ранейшаму забясьпечвае вельмі камфортны ўзровень жыцьця для яго ўладальнікаў.

Паводле дасьледаваньняў амэрыканскіх эканамістаў Стэнлі (Thomas Stanley) і Данко (William Danko), прадстаўленым у іх кнізе Сусед — мільянэр (The Millionaire Next Door), 80% амэрыканскіх мільянэраў дасягнулі мільённага стану самі, і толькі 20% атрымалі яго па спадчыне.

Як правіла, грашовыя і іншыя ліквідныя актывы складаюць толькі невялікую дзель усіх актываў мільянэра. Некаторыя індывіды, валодаючы дарагой нерухомасьцю, аўтамабілямі, разам з тым могуць выпрабоўваць недахоп гатовых сродкаў для штодзённых выдаткаў, што змушае іх да запазычаньня і нярэдка прыводзіць да згубы статусу мільянэра, а часам і да банкруцтва.

Часопісы «Форбс» («Forbes») і «Фортун» («Fortune», па-ангельску: посьпех і стан адначасова) лічацца аўтарытэтнымі выданьнямі ў пытаньні індывідуальных станаў і рэгулярна публікуюць сьпісы найбагатых людзей сьвету. Паводле сьпісу, апублікаванаму «Форбсам», у 2005 годзе ў сьвеце было 691 мільярдэраў (у пераліку на амэрыканскі даляр).

Лік мільянэраў пры гэтым нашмат больш, у багатых краінах сьвету мільянэры складаюць невялікі, але ўжо прыкметны адсотак насельніцтва. Па дадзеных кампаніі Merrill Lynch, на чэрвень 2008 году ў сьвеце налічалася 10,1 млн мільянэраў, зь іх каля траціны — у ЗША. Сукупны памер іх актываў (без уліку кошту асноўнай нерухомасьці) складаў $40,7 трлн.[1]

У шматлікіх разьвітых краінах існуюць цэлыя пасёлкі або раёны, дзе пражываюць пераважна сем’і са станам мільён даляраў і вышэй. Акрамя таго, утварыліся нават прафэсійныя вобласьці, дзе большасьць працуючых — мільянэры.

У 2005 Расея займае трэцяе месца ў сьвеце пасьля ЗША і Нямеччыны па колькасьці мільярдэраў[2]. Паводле «Форбсу», стан 27 расейцаў перавышае мільярд даляраў. У суме актывы расейскіх мільярдэраў, па адзнаках часопіса, складаюць 90,6 млрд даляраў.

У Беларусі налічваецца каля 10 тысячаў даляровых мільянэраў[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]