НТБ-Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
д +Зьвязнасьць |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
Праграмны пакет каналу фармуецца паводле прававых дамоўленасьцяў з расейскім бокам. |
Праграмны пакет каналу фармуецца паводле прававых дамоўленасьцяў з расейскім бокам. |
||
«НТВ-Беларусь» трансьлюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТВ. Выключэньне галоўным чынам складае ўтрыманьне, распаўсюд якога абмежавана тэрыторыяй Расеі. Як правіла, гэта перадачы іншай вытворчасьці — «[[Свая гульня]]», «Quattroruote», шматлікія фільмы і сэрыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэклямнага часу — адзін з самых запатрабаваных |
«НТВ-Беларусь» трансьлюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТВ. Выключэньне галоўным чынам складае ўтрыманьне, распаўсюд якога абмежавана тэрыторыяй Расеі. Як правіла, гэта перадачы іншай вытворчасьці — «[[Свая гульня]]», «Quattroruote», шматлікія фільмы і сэрыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэклямнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэклямадаўцамі тэлеканалаў. На «НТВ-Беларусь» больш рэклямы, чым на НТВ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёньня ў 23:15» трансьлюецца ў 23:30. |
||
== Перадачы == |
== Перадачы == |
Вэрсія ад 01:33, 8 сьнежня 2019
НТВ-Беларусь | |
Краіна | Расея |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Створаны | 4 ліпеня 2006 (17 гадоў таму) |
Заснавальнік | НТБ (Масква; Газпрам-Мэдыя) |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Сяргей Булацкі |
Афіцыйны сайт | www.tvr.by/bel/ntv.asp |
«НТВ-Беларусь» — беларускі дзяржаўны камэрцыйны тэлеканал, што ёсьць ліцэнзаванай вэрсіяй каналу НТВ. Этэрнае вяшчаньне ажыцьцяўляецца з 4 ліпеня 2006 году. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 году — адзіная вэрсія каналу НТВ, даступная ў кабэльных сетках Беларусі (раней паралельна трансьляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчаньня: 6:00 — 0:30.
Праграмная палітыка
Праграмны пакет каналу фармуецца паводле прававых дамоўленасьцяў з расейскім бокам.
«НТВ-Беларусь» трансьлюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТВ. Выключэньне галоўным чынам складае ўтрыманьне, распаўсюд якога абмежавана тэрыторыяй Расеі. Як правіла, гэта перадачы іншай вытворчасьці — «Свая гульня», «Quattroruote», шматлікія фільмы і сэрыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэклямнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэклямадаўцамі тэлеканалаў. На «НТВ-Беларусь» больш рэклямы, чым на НТВ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёньня ў 23:15» трансьлюецца ў 23:30.
Перадачы
Вялікая частка перадачаў рэтрансьлюецца з НТВ, але ёсьць і ўласныя: «Надвор’е», «Справа смаку».
- Жаночы погляд;
- Кватэрнае пытаньне;
- Праграма максымум;
- Прафэсія — рэпартэр;
- Расейскія сэнсацыі.
Лягатып
З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 г. лягатып зь цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе сіні прастакутнік са словам «Беларусь». Знаходзіўся ў левым ніжнім куце. З 30 жніўня 2010 па цяперашні час лягатып бязь сіняга прастакутніка і паменшаны ў памеры ў 1,5 разу.