Карэл Ванек: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — https://cs.wikipedia.org/wiki/Karel_Vaněk?oldid=10835686 |
|||
Радок 43: | Радок 43: | ||
== «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» == |
== «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» == |
||
Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на [[Расейская імпэрыя|Расею]] тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма [[Аўстра-Вугоршчына|аўстрыйскага]] ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды [[Ёзэф Швэйк|Швэйка]] перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у [[Віцебск]]у, [[Маладэчна|Маладэчне]], [[Будслаў|Будславе]] ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі<ref>{{Спасылка|аўтар = Алесь Высоцкі.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 12 студзеня 2014|url = http://www.rh.by/by/261/10/8209/|загаловак = Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў|фармат = |назва праекту = |выдавец = Рэгіянальная газэта|дата = 24 студзеня 2014|мова = |камэнтар = }}</ref>. |

Раман перакладзены на беларускую мову [[Кузьма Чорны|Кузьмой Чорным]]. |
|||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
Вэрсія ад 12:40, 31 траўня 2016
Карэл Ванек | |
Karel Vaněk | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1887 Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр | 18 ліпеня 1933 Прага, Чэхаславаччына |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, фэльетаніст |
Жанр | проза, публіцыстыка |
Мова | чэская |
Ка́рэл Ва́нек (па-чэску: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі пісьменьнік, фэльетаніст, журналіст. Аўтар раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).
Жыцьцяпіс
Карэл Ванек нарадзіўся ў 1887 у месьце Чэрны Костэлец (па-нямецку: Шварцкастэлец), што знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзэфа Ванека, пяты сын зь сямі дзяцей.
У часе Першай сусьветнай вайны быў на расейскім фронце, пасьля трапіў у палон. Па вяртаньні на радзіму працаваў у пэрыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданьняў і эсэ.
Па сьмерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацьвертую частку раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка», а пасьля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швэйка ў расейскім палоне.
Сканаў у 1933 у Празе ад сухотаў.
«Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне»
Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на Расею тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швэйка перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладэчне, Будславе ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі[1].
Раман перакладзены на беларускую мову Кузьмой Чорным.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Алесь Высоцкі. (12 студзеня 2014) Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў. Рэгіянальная газэта. Праверана 24 студзеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
- Карэл Ванек і мы ўсе (чэс.)