Язэп Семяжон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д парамэтры «Нарадзіўся» і «Памёр» — састарэлыя
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія, выява
Радок 2: Радок 2:
|Імя = Язэп Семяжон
|Імя = Язэп Семяжон
|Арыгінал імя =
|Арыгінал імя =
|Партрэт =
|Партрэт = Jazep Siemiažon.jpg
|Памер =
|Памер =
|Апісаньне =
|Апісаньне =
Радок 12: Радок 12:
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[БССР]]
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[БССР]]
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =
|Род дзейнасьці = паэзія
|Род дзейнасьці = пераклад, паэзія
|Гады актыўнасьці = 1931—1990
|Гады актыўнасьці = 1931—1990
|Напрамак =
|Напрамак =
|Жанр =
|Жанр =
|Мова =
|Мова = [[беларуская мова|беларуская]]
|Мова2 =
|Мова2 =
|Дэбют =
|Дэбют =
Радок 26: Радок 26:
|ВікіКрыніца =
|ВікіКрыніца =
|commons =
|commons =
|Палічка =
|Палічка = http://knihi.com/Jazep_Siemiazon/
|Камунікат =
|Камунікат =
|Сайт =
|Сайт =
Радок 33: Радок 33:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы ([[1930]]) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У [[1932]]—[[1934]] — актор Беларускага дзяржаўнага драмтэатру ([[БДТ-3]]). Скончыў факультэт замежных моваў [[Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут|Менскага пэдагагічнага інстытуту]] ([[1938]]).
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы ([[1930]]) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У [[1932]]—[[1934]] — актор Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатру ([[БДТ-3]]). Скончыў факультэт замежных моваў [[Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут|Менскага пэдагагічнага інстытуту]] ([[1938]]).


Курсант афіцэрскай школы ў [[Масква|Маскве]], у 1938—[[1940]] — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у [[Савецкая агрэсія ў Польшчу 1939 году|паходзе ў Заходнюю Беларусь]], у [[Савецка-фінская вайна|савецка-фінляндзкай вайне]], быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца [[1940]] да сакавіка [[1942]] ізноў у [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]], удзельнічаў у баявых дзеях [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на заходнім фронце. У 1942-[[1953]] — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў [[1959]].
Курсант афіцэрскай школы ў [[Масква|Маскве]], у 1938—[[1940]] — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у [[Савецкая агрэсія ў Польшчу 1939 году|паходзе ў Заходнюю Беларусь]], у [[Савецка-фінская вайна|савецка-фінляндзкай вайне]], быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца [[1940]] да сакавіка [[1942]] ізноў у [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]], удзельнічаў у баявых дзеяньнях [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на заходнім фронце. У 1942-[[1953]] — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў [[1959]].


Выкладаў замежныя мовы ў [[Менская сувораўская вучэльня|Менскай сувораўскай вучэльні]] ([[1953]]—[[1960]]), у [[БДУ]] ([[1961]]—[[1975]]), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» ([[1962]]—[[1967]]). Сябра [[Саюз пісьменьнікаў БССР|СП БССР]] з [[1954]].
Выкладаў замежныя мовы ў [[Менская сувораўская вучэльня|Менскай сувораўскай вучэльні]] ([[1953]]—[[1960]]), у [[БДУ]] ([[1961]]—[[1975]]), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» ([[1962]]—[[1967]]). Сябра [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з [[1954]].


Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».
Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».
Радок 44: Радок 44:


== Літаратурная дзейнасьць ==
== Літаратурная дзейнасьць ==
Дэбютаваў вершамі ў [[1931]] годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя ня выяўлена).
Дэбютаваў вершамі ў [[1931]] годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя ня выяўленая).


Перакладамі пачаў займацца з [[1938]]. Перакладаў з [[Ангельская мова|ангельскай]], [[Француская мова|францускай]], [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Італьянская мова|італьянскай]], [[Польская мова|польскай]], [[Чэская мова|чэскай]], [[Славацкая мова|славацкай]], [[Расейская мова|расейскай]], [[Летувіская мова|летувіскай]] і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» [[Ўільям Шэксьпір|У. Шэксьпіра]] («Трагедыі», [[1954]]), кніжка паэзіі [[Джані Радары|Дж. Радары]] «Неапаль без сонца» ([[1955]]), [[Робэрт Бёрнс|Р. Бёрнса]] «Шатландская слава» ([[1957]]) і «Вам слова, Джон Ячмень» ([[1983]]), раман [[Марк Твэн|М. Твэна]] «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, [[1961]]), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі [[Віетнам]]а «Апалены лотас» ([[1968]]), паэма беларускага паэта-лацініста [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]] «[[Песьня пра зубра]]» ([[1973]]), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» ([[1977]]), раман [[Герберт Ота|Г. Ота]] «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, [[1982]]), паэма [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]» ([[1985]]), зборнік [[Джордж Байран|Дж. Байрана]] «Лірыка» ([[1989]]), камедыі У. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У. Шэкспіра «Тры камедыі», [[1989]]).
Перакладамі пачаў займацца з [[1938]]. Перакладаў з [[Ангельская мова|ангельскай]], [[Француская мова|францускай]], [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Італьянская мова|італьянскай]], [[Польская мова|польскай]], [[Чэская мова|чэскай]], [[Славацкая мова|славацкай]], [[Расейская мова|расейскай]], [[Летувіская мова|летувіскай]] і іншых моваў. У ягоным перакладзе выйшлі «Кароль Лір» [[Ўільям Шэксьпір|Ў. Шэксьпіра]] («Трагедыі», [[1954]]), кніжка паэзіі [[Джані Радары|Дж. Радары]] «Нэапаль бяз сонца» ([[1955]]), [[Робэрт Бэрнс|Р. Бэрнса]] «Шатляндзкая слава» ([[1957]]) і «Вам слова, Джон Ячмень» ([[1983]]), раман [[Марк Твэн|М. Твэна]] «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, [[1961]]), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі [[Віетнам]]у «Апалены лётас» ([[1968]]), паэма беларускага паэта-лацініста [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]] «[[Песьня пра зубра]]» ([[1973]]), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў сьвету» ([[1977]]), раман [[Гэрбэрт Ота|Г. Ота]] «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, [[1982]]), паэма [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]» ([[1985]]), зборнік [[Джордж Байран|Дж. Байрана]] «Лірыка» ([[1989]]), камэдыі Ў. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаваньне наравістай» (зборнік Ў. Шэксьпіра «Тры камэдыі», [[1989]]).


Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.
Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.
Радок 60: Радок 60:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 14 кастрычніка 2009| url = http://www.rv-blr.com/biography/view/702| загаловак = Язэп Семяжон. Беларускі перакладчык, крытык, празаік, паэт| фармат = | назва праекту = Біяграфіі| выдавец = [http://www.rv-blr.com/ Родныя вобразы]| дата = 3 чэрвеня 2010 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 14 кастрычніка 2009| url = http://www.rv-blr.com/biography/view/702| загаловак = Язэп Семяжон. Беларускі перакладчык, крытык, празаік, паэт| фармат = | назва праекту = Біяграфіі| выдавец = [http://www.rv-blr.com/ Родныя вобразы]| дата = 3 чэрвеня 2010 | мова = | камэнтар = }}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Семяжон, Язэп Ігнатавіч}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Семяжон, Язэп Ігнатавіч}}

Вэрсія ад 13:55, 18 лістапада 2014

Язэп Семяжон
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ёсіф Ігнатавіч Семяжонаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1914
Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр 16 жніўня 1990
Менск, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пераклад, паэзія
Гады творчасьці 1931—1990
Мова беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы»
Творы на сайце Knihi.com

Язэ́п Семяжо́н (сапраўднае імя Ё́сіф Ігна́тавіч Семяжо́наў; 16 лістапада [ст. ст. 3 лістапада] 1914 , в. Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя (цяпер у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці) — 16 жніўня 1990, Менск, БССР) — беларускі перакладнік і паэт. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 19321934 — актор Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатру (БДТ-3). Скончыў факультэт замежных моваў Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938).

Курсант афіцэрскай школы ў Маскве, у 1938—1940 — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндзкай вайне, быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца 1940 да сакавіка 1942 ізноў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баявых дзеяньнях Другой сусьветнай вайны на заходнім фронце. У 1942-1953 — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў 1959.

Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай вучэльні (19531960), у БДУ (19611975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (19621967). Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1954.

Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».

Памёр 16 жніўня 1990 году ў Менску, пахаваны на Паўночных могілках.

Літаратурная дзейнасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1931 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя ня выяўленая).

Перакладамі пачаў займацца з 1938. Перакладаў з ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэскай, славацкай, расейскай, летувіскай і іншых моваў. У ягоным перакладзе выйшлі «Кароль Лір» Ў. Шэксьпіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Нэапаль бяз сонца» (1955), Р. Бэрнса «Шатляндзкая слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі Віетнаму «Апалены лётас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песьня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў сьвету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камэдыі Ў. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаваньне наравістай» (зборнік Ў. Шэксьпіра «Тры камэдыі», 1989).

Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і мэдалямі.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1982) за пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песьня пра зубра». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989).

Літаратура

  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі