Старалітва: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
|||
Радок 10: | Радок 10: | ||
== Таксама == |
== Таксама == |
||
Старалітва ({{мова-pl| |
Старалітва ({{мова-pl|{{Не перакладзена|Старая Літва (Польшча)|Stara Litwa|pl|Stara Litwa}}}}) — [[вёска]] ў [[Гміна|гміне]] [[Кулеша-Касьцёльна (гміна)|Кулеша-Касьцёльна]] [[Высокамазавецкі павет|Высокамазавецкага павету]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводства]] [[Польшча|Польшчы]]. |
||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
Вэрсія ад 00:59, 11 красавіка 2014
Старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая почасту сустракаецца ў дакумэнтах касьцёлу Вялікага Княства Літоўскага цягам XVI—XVIII стагодзьдзяў. Гэтая зьява яшчэ не дасьледавана, але зразумела, што каталіцкі клір вылучаў гэтую «старалітву» з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. Можна зразумець, што «старалітва» захоўвала нейкія свае старажытныя рысы набажэнства ці абрадаў, мела адметныя рэлігійныя рысы.
Расейскі навуковец І. Казлоўскі ў 1869 годзе пісаў пра зьяву «старалітвы» ў касьцёле Вялікага Княства Літоўскага 16—18 ст.: «Пад назваю „старалітвы“ разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі рыма-каталікоў, літвіноў, заснаваныя на рускіх пачатках»[1]. Пад «рускімі» І. Казлоўскі разумеў агульна-ўсходнеславянскія пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі і іншым.
Таксама І. Казлоўскі пісаў: «Ад таго ж збору (Віленскага рыма-каталіцкага збору 1685 году) мы даведваемся, што спрадвеку і напрыканцы XVII стагодзьдзя ў Літве рымска-каталіцкія духоўныя насілі бараду, ня стрыглі валасоў у сябе на галаве, як гэта да нашага часу робяць праваслаўныя сьвятары, і насілі мехавыя чапкі рускіх баяраў. Вядома, нарэшце, што спрадвеку і да першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе, галоўнымі заступнікамі вялікіх князёў літоўскіх лічыліся ў мясцовых рыма-каталікоў св. Георгі, а перадусім св. Мікалай, Мірлікійскі цудатворца, ён жа заступнік Расеі; Казімір жа паднясёны на сьвятога заступніка Літвы ўпершыню ў 1604 годзе. З гэтага ясна відаць, што спрадвеку і да 18 стагодзьдзя, нават і на Жмудзі, у асяродзьдзі рыма-каталікоў панавалі ня іншыя, як рускія пачаткі, то бо "старалітва"»[2].
У мастацтве
«Старалітва» — таксама назва беларускага музычнага гурта, які выконвае старажытную музыку.
Таксама
Старалітва (па-польску: Stara Litwa(pl)) — вёска ў гміне Кулеша-Касьцёльна Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводства Польшчы.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 50.
- ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 51.