Віктар Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
дапаўненьне, катэгорыі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Цёзкі}} |
{{Цёзкі}} |
||
'''Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі''' ({{ |
'''Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі''' ({{Дата ў старым стылі|[[21 красавіка]]|[[1833]]|4 красавіка}}, в. [[Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)|Мастаўляны]], цяпер у [[Польшча|Польшчы]] — {{Памёр|6|11|1862}}, ф. [[Якушоўка]]) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]. |
||
== Жыцьцяпіс == |
== Жыцьцяпіс == |
||
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. 3 1856 у [[Пецярбург]]у. На даручэньне [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] працаваў у [[Імпэратарская публічная бібліятэка|Імпэратарскай публічнай бібліятэцы]], адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. |
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт [[Маскоўскі ўнівэрсытэт|Маскоўскага ўнівэрсытэту]]. 3 1856 у [[Пецярбург]]у. На даручэньне [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] працаваў у [[Імпэратарская публічная бібліятэка|Імпэратарскай публічнай бібліятэцы]], адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. |
||
У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы. |
|||
3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь [[Асалінэюм|бібліятэкай Асалінскіх]] у [[Львоў|Львове]], зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю [[ВКЛ]], антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманскі гвалт» пра паўстаньне [[1768]] украінскіх сялян у месьце [[Умань]] (цяпер [[Чаркаская вобласьць]], зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., [[1859]]), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі. |
|||
Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у [[1859]] у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] І. Агрызка. |
|||
Увосень [[1862]] захварэў на [[сухоты]], выехаў да бацькі ў фальварак [[Якушоўка (вёска)|Якушоўка]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], дзе і памёр. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
Радок 17: | Радок 25: | ||
[[Катэгорыя:Навучэнцы Сьвіслацкай гімназіі]] |
[[Катэгорыя:Навучэнцы Сьвіслацкай гімназіі]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 21 красавіка]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1833 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ад сухотаў]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Сьвіслацкім раёне]] |
Вэрсія ад 12:04, 17 чэрвеня 2013
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.
Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі (21 красавіка [ст. ст. 4 красавіка] 1833, в. Мастаўляны, цяпер у Польшчы — 6 лістапада 1862, ф. Якушоўка) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
Жыцьцяпіс
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. 3 1856 у Пецярбургу. На даручэньне Віленскай археалягічнай камісіі працаваў у Імпэратарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі.
У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.
3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь бібліятэкай Асалінскіх у Львове, зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманскі гвалт» пра паўстаньне 1768 украінскіх сялян у месьце Умань (цяпер Чаркаская вобласьць, зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі.
Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка.
Увосень 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, дзе і памёр.
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis» № 04/2003;
- Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
- Лушчыцкі І. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX в. Мн., 1958;
- Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990. [Вып. 1];
- Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
- Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
- Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.