Пэрыцэнтар і апацэнтар: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
д Пэрыцэнтр і Апацэнтр перанесеная ў Пэрыцэнтар і Апацэнтар: Памылка ў назьве |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 17:05, 29 жніўня 2007
Пэрыцэнтр і апацэнтр (грэц. περί) «пэры» — вакол, каля, поруч, (грэц. από) «апа» — з, ад (частка складанага слова, якая азначае адмаўленьне й адсутнасьць чагосьці), (лац. centrum}} — цэнтр) — кропкі арбіты нябеснага цела — найблізкая да цэнтральнага цела і найболей выдаленая ад цэнтральнага цела, вакол якога зьдзяйсняецца рух. Раней таксама выкарыстоўвалася абагульняючае паняцьце апсы́да (ад грэц. ἁψίς — дуга, пятля, звод).
Лінія абсыд — лінія якая злучае пэрыцэнтр і апацэнтр; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае з вялікай восьсю эліпса.
У арбітах плянэт Сонечнай сыстэмы пэрыцэнтр і апацэнтр завуць, адпаведна, пэрыгелій і афелій.
У арбітах Месяцы і штучных спадарожнікаў Зямлі пэрыгей і апагей.
У арбітах падвойных зорак — пэрыастр і апаастр.
У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — пэрыплянэт і апаплянэт, а таксама часам:
- апасяленій — адносна Месяцы,
- апаарэс — адносна Марса,
- апаіовій — адносна Юпітэра,
- апакроній — адносна Сатурна.
Пэрыгей і апагей
Пэрыге́й (грэц. περίγειος, літар. «калязямны») — найблізкая да Зямлі кропка калязямной арбіты нябеснага цела, звычайна Месяцы або штучнага спадарожніка Зямлі.
Абураючыя сілы выклікаюць зьмену становішча пэрыгея ў прасторы. Так, з прычыны дзеяньня абураючай сілы Сонцы пэрыгей Месяцы рухаецца па арбіце ў той жа бок, што і Месяц, зьдзяйсняючы поўнае абарачэньне за 8,85 года. Перасоўваньне пэрыгея штучных спадарожнікаў Зямлі абумоўленае галоўнай вобразам адрозненьнем формы Зямлі ад шара, прычым велічыня і накірунак гэтага руху залежаць ад нахілу плоскасьці арбіты спадарожніка да плоскасьці зямнога экватара.
Адлегласьць ад пэрыгея да цэнтра Зямлі завецца пэрыгейнай адлегласьцю.
Апаге́й (ад грэц. απόγεια, літар. «ад зямлі») — кропка калязямной арбіты нябеснага цела, звычайна Месяцы або штучнага спадарожніка Зямлі, найболей выдаленая ад цэнтра Зямлі.
Кропка апагею прама процілеглая кропцы пэрыгея, бо абедзьве гэтыя кропкі — канцы лініі абсыд і зьмяняюць сваё становішча з зьменай становішча лініі абсыд. Такім чынам, зьмена накірунку лініі апагею, напрыклад, Месяцы непасрэдна атрымліваецца з зьмены становішча пэрыгея яе арбіты. Што дакранаецца адлегласьці кропкі апагею, то зьмена гэтай адлегласьці залежыць ад зьмен эксцэнтрысытэта месяцовай арбіты і яе вялікай восі.
У пераносным значэньні
Апагей — вышэйшая кропка, росквіт чагосьці, напрыклад, «апагей славы».