Уладзіслава Луцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 22: Радок 22:
* {{Кніга|аўтар = Раманоўская Я.|частка = Акрыленая песняй|загаловак = Полымя|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = № 12|месца = |выдавецтва = |год = 1971|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}

* {{Кніга|аўтар = Тарасава Т.|частка = Песня вернасці|загаловак = Дэень паэзіі — 82|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1982|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}

{{Дырэктары Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы}}

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Луцэвіч, Уладзіслава Францаўна}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Луцэвіч, Уладзіслава Францаўна}}

Вэрсія ад 12:04, 4 кастрычніка 2011

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Луцэвіч.

Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня 1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць25 лютага 1960) — беларуская літаратуразнаўца, стваральніца і першы дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Жыцьцяпіс

Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 гадох прыцягвалася да суда). У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей уцекачоў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай Ніве».

У 1916 годзе выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 году ў Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасьветы БССР, выхавацелькай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944-1960 гадох - дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы.

Творчасьць

Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку.

Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Творы

  • Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
  • Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
  • 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
  • Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.

Літаратура

  • Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. — № 7. — 1982.
  • Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. — № 12. — 1971.
  • Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн.: 1982.