Prāta Vētra: розьніца паміж вэрсіямі
новы |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] года ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій. |
Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] года ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій. |
||
Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», [[2003]] і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны [[Антон |
Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», [[2003]] і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны [[Антон Корбэйн]]. |
||
==Альбомы== |
==Альбомы== |
Вэрсія ад 17:13, 2 красавіка 2007
Prāta Vētra (Brainstorm) - латыскі поп-рок гурт.
Гісторыя ўтварэньня
Гурт стварылі ў 1989 г. чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгава: Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога й Яніс Юбалц. Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс, добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «Сінія чарніла» (прыдумка на манэр школьных савецкіх традыцый, як пасьля апраўдваўся бубнач Яніс [1]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сягоньня, зьвіўся прыкладна ў 1992-1993 г., і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў ЗША й на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на ангельскай мове).
Склад гурта
- Рэнарс Каўпэрс (мянушка сярод сяброў – kaupix; сцэнічны псэўданім - Reynard Cowper) – вакал;
- Гундарс Маўшэвічс (Mumiņš; Peter Scott Jr) – бас-гітара;
- Каспарс Рога (Roga; Nick W. Simon) – бубны;
- Яніс Юбалц (Magic; Johny U. White) – гітара;
- Марыс Міхельсанс (Miky-Spiky; Mike Minolta) – клявішныя, пэркусія, акардэон.
23 траўня 2004 года Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. З таго часу склад гурта зьменшыўся да чатырох чалавек, новых музыкаў не зьявілася.
Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні
Першыя спробы музыкаў былі ў стылі гранж, але досыць хутка яны схіліліся да брыт-попу. Бадай, зьмена стылёвай арыентаціі была правільным рашэньнем, бо цяжкія й гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы самотнік гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на сьвет зьявіўся й першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песьню «Ziema» з гэтага самага альбома.
Першым гітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях ў 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна ня надта падабалася, але выпусьціць песьню ў этэр ім парэкамэндаваў дырэктар рыскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песьняй года на гэтай радыёстанцыі й нават была прызнанай першай па продажы ў Латвіі.
Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у Нямеччыне ў 1998 годзе дзякуючы намаганьням Фолькера Гінкеля, прадусара Fool's Garden. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē» - самага значнага гіта Латвіі сэзона-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на расейскую, мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у Швэцыі на конкурсе Эрабачаньне-2000. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак Беларусі.
Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 года ў Межапарку на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій.
Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», 2003 і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны Антон Корбэйн.
Альбомы
- Vairāk nekā skaļi (1993)
- Vietu nav (1994)
- Veronika (1996; перавыдадзены ў 2004)
- Viss ir tieši tā kā tu vēlies (1997)
- Starp divām saulēm (1999)
- My Star My Star (2000)
- Among the Suns (2000)
- Izlase '89-'99 (2000)
- Kaķēns, kurš atteicās no jūrasskolas (2001)
- Online (2001)
- Dienās, kad lidlauks pārāk tāls (2003)
- A Day Before Tomorrow (2003)
- Četri krasti (2005)
- Four Shores (2006)