Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Спаса (Барань)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Спаская царква (Барань)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Барань (ад пачатку)
Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту
Каардынаты 53°49′35.97″ пн. ш. 27°22′41.42″ у. д. / 53.8266583° пн. ш. 27.3781722° у. д. / 53.8266583; 27.3781722Каардынаты: 53°49′35.97″ пн. ш. 27°22′41.42″ у. д. / 53.8266583° пн. ш. 27.3781722° у. д. / 53.8266583; 27.3781722
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня 1704
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII ст. у Беларускім музэі народнай архітэктуры і побыту, перавезены зь места Барані. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Спаскую царкву ў Барані збудавалі ў 1704 годзе. У другой палове XІX ст. яе перабудавалі.

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, якую перарабілі пад клюб. У 1961 годзе ў будынку разьмясьцілі фуражны склад калгаса «Авангард». У 1989 годзе царкву перавезьлі ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аснову архітэктурнай кампазыцыі складае цэнтральны квадратны ў пляне высокі зруб з 4-схільным дахам, на якім стаіць высокі і вузкі барабан зь невялікім купалам-баняй. Даўжыня сьцяны цэнтральнага зрубу 9 м. Ніжэйшую 5-гранную апсыду накрывае шматсхільны дах. З трох бакоў вакол цэнтральнага зрубу ўзвышаецца галерэя, якая стварае ніжні ярус будынка. Галоўны ўваход вылучаецца ганкам у выглядзе чатырохкалённага портыка. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі. Вокны прастакутныя, на бакавых фасадах асноўнага аб’ёму патройныя, аркавыя.

Усярэдзіне асноўны аб’ём перакрываецца самкнутым скляпеньнем, астатнія памяшканьні маюць роўныя столі[1].

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 68.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000400