Царква Сьвятога Спаса (Барань)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Барань (ад пачатку) Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту |
Каардынаты | 53°49′35.97″ пн. ш. 27°22′41.42″ у. д. / 53.8266583° пн. ш. 27.3781722° у. д.Каардынаты: 53°49′35.97″ пн. ш. 27°22′41.42″ у. д. / 53.8266583° пн. ш. 27.3781722° у. д. |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | 1704 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII ст. у Беларускім музэі народнай архітэктуры і побыту, перавезены зь места Барані. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спаскую царкву ў Барані збудавалі ў 1704 годзе. У другой палове XІX ст. яе перабудавалі.
У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, якую перарабілі пад клюб. У 1961 годзе ў будынку разьмясьцілі фуражны склад калгаса «Авангард». У 1989 годзе царкву перавезьлі ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аснову архітэктурнай кампазыцыі складае цэнтральны квадратны ў пляне высокі зруб з 4-схільным дахам, на якім стаіць высокі і вузкі барабан зь невялікім купалам-баняй. Даўжыня сьцяны цэнтральнага зрубу 9 м. Ніжэйшую 5-гранную апсыду накрывае шматсхільны дах. З трох бакоў вакол цэнтральнага зрубу ўзвышаецца галерэя, якая стварае ніжні ярус будынка. Галоўны ўваход вылучаецца ганкам у выглядзе чатырохкалённага портыка. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі. Вокны прастакутныя, на бакавых фасадах асноўнага аб’ёму патройныя, аркавыя.
Усярэдзіне асноўны аб’ём перакрываецца самкнутым скляпеньнем, астатнія памяшканьні маюць роўныя столі[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 68.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000400 |