Спартак (стадыён, Бабруйск)
Выгляд
| Спартак | |
| УЭФА | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Горад | Бабруйск |
| Адрас | Бабруйск, Беларусь |
| Год пабудовы | 1934 |
| Дата адкрыцьця | 1934 |
| Зьмяшчальнасьць | 3709 |
| Хатняя каманда | Белшына Бабруйск |
| Каардынаты | 53°08′25″ пн. ш. 29°13′02″ у. д.HGЯO |
| Спартак на мапе Беларусі Спартак | |
Спартак — шматмэтавы стадыён у Бабруйску, аднак пераважна выкарыстоўваецца для правядзеньня футбольных матчаў. Ёсьць хатнім стадыёнам каманды «Белшына», а таксама жаночай футбольнай каманды «Бабруйчанка». Умяшчальнасьць — 3709 чалавек. Стадыён быў пабудаваны ў красавіку 1934 году і рэканструяваны ў 2004 і 2006 гадох, каб атрымаць сучасны выгляд і вялікую прапускную здольнасьць.[1]. У 2012 годзе на другой трыбуне на цэнтральным сэктары быў усталяваны дах. Па словах дырэктара ФК «Бэлшына» Міхаіла Бандарэнка ў 2015 годзе плянуецца абедзьве трыбуны цалкам накрыць дахам. На сёньня стадыён і прылеглы будынак школы алімпійскай рэзэрвы аб’яднаны ва Ўстанову Магілёўскай абласной СДзЮШАР прафзьвязаў «Спартак-2006»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль стадыёну на fcbelshina.by
- Профіль стадыёну на pressball.by