Спандэй
Выгляд
Спандэ́й — такая стапа ў антычнай (мэтрычнай) сыстэме вершаваньня, у якую ўваходзяць два доўгія склады. У сілабатоніцы спандэем называюць зьяву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады. Злоўжываньне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, зьвярнуць на яго ўвагу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |