Салянка
Выгляд
Салянка — суп на крутым мясным, рыбным або грыбным булёне з вострымі заправамі. Салянкі бываюць трох відаў: мясныя, рыбныя і грыбныя. Аснова салянкі кісла-салёна-вострая з-за даданьня такіх кампанэнтаў, як салёныя агуркі, масьліны, капэрсы, лімоны, квас, салёныя або марынаваныя грыбы. Салянка злучае ў сабе кампанэнты і капуснага супу (капуста, сьмятана), і расольніка (салёныя агуркі, агурочны расол). У мясныя салянкі ідзе абсмаленае адварное мяса розных відаў, саланіна, вэнджаныя мясныя і каўбасныя вырабы. У рыбныя салянкі ідзе адварная, салёная, вэнджаная чырвоная рыба (асётравыя). Ва ўсіх салянках шмат вострых прыпраў — перцу, пятрушкі і кропу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Салянка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў