Сладжана Голіч
Сладжана Голіч | ||
«бэз клюбу» | ||
Пазыцыя: | Цэнтравая | |
Рост: | 189 см | |
Вага: | 75 кг | |
Грамадзянства: | Босьнія і Герцагавіна | |
Нарадзілася: | 12 лютага 1960 (64 гады) | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Мэдалі | ||
Алімпійскія гульні | ||
Срэбра | Сэул-1988 | |
Чэмпіянат сьвету | ||
Срэбра | Куала-Лумпур-1990 | |
Чэмпіянат Эўропы | ||
Срэбра | Гішпанія-1987 | |
Срэбра | Ізраіль-1991 | |
Унівэрсыяды | ||
Бронза | Эдмантан-1983 | |
Золата | Заграбь-1987 |
Сладжана Галіч (па-сэрбску: Слађана Голић / Slađana Golić; 12 лютага 1960 году, Баня-Лука) — югаслаўская сэрбская баскетбалістка, выступала за зборную Югаславіі на ўсім працягу 1980-х і напачатку 1990-х гадоў. Уладальніца срэбнага мэдаля летніх Алімпійскіх гульняў у Сэуле, срэбная прызэрка чэмпіянату сьвету, двойчы срэбная прызэрка чэмпіянатаў Эўропы, чэмпіёнка летняй Унівэрсіяды ў Заграбе, пераможца многіх турніраў нацыянальнага і рэспубліканскага значэньня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актыўна займацца баскетболам пачала зь дзяцінства, напачатку выступала за мясцовы жаночы баскетбольны клюб «Младзе Краішнік», пазьней гуляла за такія каманды як «Сантаклер», сэрбскі «Вршац» з аднайменнага гораду, завяршала кар’еру ў клюбе «Памплёна».
Дэбютавала ў складзе югаслаўскай нацыянальнай зборнай у 1981 годзе, выступіўшы на чэмпіянаце Эўропы ў Савецкім Саюзе, дзе Югаславія дайшла да стадыі паўфіналаў, саступіўшы ў выніку гаспадарам спаборніцтваў. Першага сур’ёзнага посьпеху на дарослым міжнародным узроўні дамаглася ў сэзоне 1983 году, калі, быўшы студэнткай, пабывала на летняй Унівэрсіядзе ў канадзкім Эдмантане і прывезла адтуль бронзавы мэдаль. Апроч таго, у тым сэзоне гуляла на Эўрапейскім першынстве ў СССР і на першынстве сьвету ў Бразыліі, аднак каманда Югаславіі трапіць у лік прызэраў ня здолела.
Дзякуючы чарадзе ўдалых выступаў Голіч атрымала права бараніць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 году ў Лос-Анджэлесе, дзе югаслаўскія баскетбалісткі здолелі выйграць у сваёй групе толькі адзін матч зь пяці і падзялілі апошняе месца са зборнай Аўстраліі.
У 1987 годзе на чэмпіянаце Эўропы ў Гішпаніі Голіч разам з камандай Югаславіі стала срэбнай прызэркай, пацярпеўшы адзіную паразу ў фінале ад савецкіх баскетбалістак. Апроч гэтага, здабыла перамогу на хатняй Унівэрсіядзе ў Заграбе. Быўшы ў ліку лідэраў жаночай баскетбольнай каманды Югаславіі, без праблем прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 1988 года ў Сэуле — на гэты раз дайшла да фіналу, прайграўшы ў вырашальным матчы зборнай ЗША, і заваявала тым самым срэбны алімпійскі мэдаль.
Пасьля сэульскай Алімпіяды засталася ў складзе югаслаўскай нацыянальнай зборнай і працягнула браць удзел у буйных міжнародных турнірах. Так, у 1990 годзе яна прадстаўляла краіну на чэмпіянаце сьвету ў Куала-Лумпуры — тут ізноў прабілася ў фінальную стадыю і зноў прайграла моцнай амэрыканскай камандзе. Апошні раз паказала колькі-небудзь значныя вынікі на міжнароднай арэне ў сэзоне 1991 году, калі выйграла срэбны мэдаль на чэмпіянаце Эўропы ў ізраільскім Тэль-Авіве. Усяго на працягу 11 гадоў згуляла за зборную Югаславіі ў 465 матчах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ D. ADŽIĆ Košarka mi je dala sve. NID Novi pečat. Праверана 2016-03-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Нарадзіліся ў Баня-Луцэ
- Югаслаўскія баскетбалісты і баскетбалісткі
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 году
- Срэбраныя прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 году
- Цэнтравыя