Перайсьці да зьместу

Славацкі Гроб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славацкі Гроб
славац. Slovenský Grob
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Славаччына
Край Браціслаўскі
Першыя згадкі 1214
Дата заснаваньня 1214
Кіраўніцтва і ўлада
Староста Ян Юран[1]
Геаграфія
Плошча 10,17 км²
Вышыня НУМ 145 м
Часавы пас
Каардынаты 48°15′ пн. ш. 17°17′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2192 чал. (2011)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-33
Паштовы індэкс 900 26
NUTS 508225
Нумарны знак PK
Сайт slovensky-grob.sk
Славацкі Гроб на мапе Славаччыны
Славацкі Гроб
Славацкі Гроб
Славацкі Гроб

Слава́цкі Гроб (па-славацку: Slovenský Grob, па-вугорску: Tótgurab, па-нямецку: Slowakisch-Eisgrub, Böhmisch-Grub, Slawisch-Weissgrob) — вёска і грамада ў заходняй Славаччыне, у раёне Пэзінак Браціслаўскага краю.

Славенскі Гроб разьмешчаны ля падножжа Малых Карпатаў. Насельніцтва рэгіёну здаўна традыцыйна займаецца разьвядзеньнем гусей. Гэтаму спрыяе навакольле: азёры, балоты і квяцістыя паплавы.

Пачаткова гусі прызначаліся толькі для ўласнага выкарыстаньня. Аднак эканамічныя цяжкасьці сярэдзіны XX стагодзьдзя змусілі жыхароў прадаваць гусінае мяса на рынках у Браціславе і Пэзінку, дзе яно атрымала вялікі посьпех. Гурманы пацягнуліся ў рэгіён дзеля пошуку аўтэнтычных страваў, і паступова ў Славацкім Гробе пачалі зьяўляцца падпольныя шынкі, ствараныя ў жылых пакоях вяскоўцаў. Пасьля Аксамітнае рэвалюцыі гэты працэс яшчэ больш паскорыўся, і невялічкія пакойчыкі ператварыліся ў сталоўкі для турыстаў.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • рыма-каталіцкі касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля (1635)
  • капліца Пакутнай Панны Марыі (1759)
  • капліца сьвятой Ганны (1790)
  1. ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010).
  2. ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 9 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]