Перайсьці да зьместу

Славацкае нацыянальнае адраджэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слава́цкае нацыяна́льнае адраджэ́ньне[1] — рух, які прывёў да фармаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці славакаў, і ў канчатковым выніку, да стварэньня сучаснага славацкага народу. Доўжылася з 1780-х да 1848 году, а некаторыя гісторыкі лічаць, што яно працягвалася да 1867 году. Славаччына ў гэты пэрыяд зьяўлялася неад’емнай часткай Вугорскага каралеўства. Штуршком яго адраджэньня сталі рэформы Ёзэфа II у 1780-х гадах і масавасьць асьветы. Адбывалася сумесна з чэскім нацыянальным рухам і было накіравана супраць германізацыі і мад’ярызацыі.

Працякаў з пачатку 18-га стагодзьдзя і да 1820 году. Першым імпульсам сталі рэформы імпэратара Ёзэфа II. У гэтым час найбольш адукаваныя славакі спрабавалі стварыць літаратурная норма славацкай мовы.

Пытаньне стварэньня літаратурнай нормы падзяліла славацкае грамадзтва на дзьве групоўкі, кожная зь якіх мела свой уласны пункт гледжаньня адносна пісьмовай мовы для славакаў пратэстантаў-каталікоў і бэрналакаўцаў.

На думку каталікоў-пратэстантаў — славакі павінны выкарыстоўваць чэскую літаратурную мову (у яе архаічнай форме, якой была напісаная Краліцкая Біблія). Бэрналакаўцы гуртаваліся вакол каталіцкага сьвятара Антона Бэрналака, які сьцьвярджаў, што славацкая мова зьяўляецца самастойнай славянскай мовай, і прапаноўваў стварыць літаратурную норму на падставе роднай славацкай мовы. Асновай бэрналакаўскага варыянту славацкай літаратурнай мовы сталі перш за ўсё заходнеславацкія дыялекты.

Другая фаза доўжылася з 1820-х і да 1830 году. У гэты час пачалося рэальнае «абуджэньне» славакаў. А таксама сфармаваліся дзьве новыя плыні:

Прыхільнікі першае прытрымліваліся ідэі славакізацыі чэскай мовы, на чале гэтай групы стаялі Ян Колар і Павал Ёзэф Шафарык. Яны прапанавалі агульную літаратурную норму для чэхаў і славакаў — чэска-славацкую мову.

Прыхільнікаў другой плыні ўзначальвалі Ян Голі і Марцін Гамульяк.

Трэцяя фаза нацыянальнага руху доўжылася з 1830 па 1848 гады. У гэты час асноўныя масы прыхільнікаў руху аб’ядноўваліся вакол Людавіта Штура, які прапаноўваў кадыфікаваць літаратурную норму для славакаў на аснове роднай гаворкі.

У 1843 годзе была прынятая канчатковая пастанова аб кадыфікацыі славацкай літаратурнай мовы на падставе сярэднеславацкага інтэрдыялекту — Штураўскі варыянт славацкай літаратурнай мовы. У гэты час адным з цэнтраў руху стаў горад Ліптаўскі Мікулаш. Хоць славакам удалося дабіцца немалых посьпехаў у разьвіцьці сваёй мовы, мад’ярызацыя ўяўляла для іх сур’ёзную пагрозу да часоў стварэньня Чэхаславаччыны.

  • Богданов Ю. В. Історія Словаччини = История Словакии. — М : Евролинц, 2003. — 436 с — ISBN 5-93442-005-0.