Перайсьці да зьместу

Славамір Антановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славамір Антановіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 студзеня 1955(1955-01-09)
Памёр лістапад 2020 (65 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, юрыст
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]

Славамір Антано́віч (9 студзеня 1955, Піляўсі, Шчучынскі раён18 лістапада 2020[2], Шчучынскі раён) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, журналіст. Сябар кіраўніцтва Беларускага Фонду міру. Заслужаны журналіст (2010). Аўтара прыкладна 300 артыкулаў, 15 кніг.

Славамір Антановіч будаваў сабе кар’еру па партыйнай і камсамольскай лініі. Быў галоўным інжынэрам Шчучынскага масласырзаводу. Непрацяглы час быў дарадцам прэм’ер-міністру Генадзя Навіцкага.

Сярод ягоных літаратурных прац найбольш вядомая — гістарычны раман «Пятро Машэраў». У 2019 годзе Антановіча выключылі з шэрагаў праўладнага Саюзу пісьменьнікаў, у яго быў даўні канфлікт зь яго старшынём Мікалаем Чаргінцом.

  • 2001 «Приговоренные к расстрелу» (дакумэнтальная кніга)
  • 2005 «Призраки Можейковской крепости»
  • 2006 «Жизнь вне закона» (дакумэнтальная кніга)
  • 2008 «В августе девяносто первого…»
  • 2010 «Ушедшие в бессмертие» (дакумэнтальная кніга)
  • 2011 «Судьба до востребования» (дакумэнтальная кніга)
  • 2012 «Черный омут Немана»
  • 2012 «Вяртанне ў юнацтва» (поэзии и прозы)
  • 2013 «Узники Пищаллова замка» (дакумэнтальная кніга)
  • 2017 «Диверсант Сталина»