Скрыпнёвыя
Выгляд
Скрыпнёвыя | |
Oenothera biennis — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Міртакветныя (Myrtales) |
Сямейства | Скрыпнёвыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Onagraceae Juss. | |
Скрыпнёвыя (Onagraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 22 родаў і 656 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, часам хмызьнякі, вельмі рэдка дрэвы вышынёй да 30 м. Лісьце простае, сьпіральна разьмешчанае, супротыўнае або зрэдку ў кольцах, суцэльнае, зубчастае або дробна падзеленае, прылісткі прысутныя або адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў (2)4(7); чашалісьцікі зялёныя або каляровыя; пялёсткаў столькі ж колькі чашалісьцікаў ці рэдка адсутнічаюць, рознакаляровыя. Плод — каробачка, рэдка ягада або арэх. Насеньне дробнае[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце[2][4][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |