Скот Браўн
| Скот Браўн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 чэрвеня 1985[1] (40 гадоў)
| |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2007 | Гібэрніян | 110 (13) |
| 2007—2021 | Сэлтык | 407 (29) |
| 2021—2022 | Абэрдын | 24 (2) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Шатляндыя (да 19)[d] | 3 (3) |
| 2004—2006 | Шатляндыя (да 21)[d] | 10 (0) |
| 2005—2017 | Шатляндыя | 55 (4) |
Скот Браўн (па-ангельску: Scott Brown; нар. 25 чэрвеня 1985 году, Данфэрмлін) — былы шатляндзкі футбаліст, паўабаронца. Сваю прафэсійную кар’еру Скот распачаў у эдынбурскім «Гібэрніяне», падчас выступленьня ў якім выклікаўся да нацыянальнай зборнай.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раньнія гады Скот выступаў у юнацкай лізе сваёй роднай вобласьці Файф за такія каманды, як то «Інвэркітынг Юнайтэд» з аднайменнага мястэчка й «Фолфард Роял» з Каўдэнбіту. Прафэсійная кар’ера Браўна пачалася ў 2002 годзе, калі ён падпісаў кантракт з клюбам «Гібэрніян». Дэбют Браўна за «гібз» адбыўся 3 траўня 2003 году ў хатнім матчы сваёй каманды супраць «Абэрдына».
16 траўня 2007 году, нягледзячы на ўпартыя чуткі аб хуткім пераходзе Скота ў табар «Рэйнджарз», аб падпісаньні футбаліста заявіў іхны самы люты вораг — «Сэлтык»[2][3]. 15 ліпеня 2007 году Браўн забіў першы гол за «Сэлтык». Адбылося гэта ў матчы ў рамках перадсэзоннага збору «кельтаў» супраць клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». Скот адразу ж заваяваў месца ў асноўным складзе глазгаўскай каманды, пачаўшы гуляць важную ролю ў тактычных схемах трэнэра «бела-зялёных», Гордана Стрэчана.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбют Браўна ў стартавым складзе зборнай Шатляндыі адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў сустрэчы супраць зборнай Італіі. З тых часоў Скот Браўн стаў рэгулярным гульцом асноўнага складу зборнай[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Гібэрніян»:
- Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі: 2007
«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2011, 2013, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі: 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Scott Brown // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Scott Brown signs for Celtic. Celtic FC
- ↑ Brown completes switch to Celtic BBC Sport
- ↑ FIFA ones to watch in 2009. FIFA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Сэлтык»
- Статыстыка на National Football Teams