Перайсьці да зьместу

Скарбніца (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Скарбніца
Будынак былой скарбніцы
Будынак былой скарбніцы
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′18.26″ пн. ш. 31°43′38.78″ у. д. / 54.0217389° пн. ш. 31.7274389° у. д. / 54.0217389; 31.7274389Каардынаты: 54°01′18.26″ пн. ш. 31°43′38.78″ у. д. / 54.0217389° пн. ш. 31.7274389° у. д. / 54.0217389; 31.7274389
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Скарбніца на мапе Беларусі
Скарбніца
Скарбніца
Скарбніца
Скарбніца на Вікісховішчы

Скарбніца — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Параднай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі з элемэнтамі нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Скарбніца (налева), да 1918 г.

Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася скарбніца.

Помнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сьцяны скосу завяршаецца атыкам зь люнэтам, вуглы гарызантальна руставаныя. Першы і другі паверхі аддзяляюцца карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе аздабляюцца ліштвамі.

Усярэдзіне мае калідорны плян з адна- і двухбаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 14
  1. ^ Пятросава А. Будынак казначэйства // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000512