Селяхоўскае возера
Возера
Селяхоўскае
Селяхоўскае |
Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца за 55 км на поўдзень ад Берасьця каля вёскі Селяхі. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,3 км. Найбольшая шырыня возера — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,7 км, плошча вадазбору — 9,75 км². Аб’ем вады ў возеры — 1,4 млн м³.
Схілы катлавіны возера часткова знаходзяцца пад ворывам. Мелкаводзьдзе пяшчанае. На большых глыбінях пашыраныя сапрапелі магутнасьцю да 12,5 мэтраў.
Возера зарастае ўздоўж берагоў трысьцём і чаротам. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3,5—4 мэтры.
Возера Селяхоўскае злучанае ручаём з возерам бяз назвы. Возера разьмешчаецца за 200 мэтраў ад мяжы з Украінай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.