Белае возера (Берасьцейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Белае
Краіна Беларусь
Плошча 0,5 км²
Плошча вадазбору 140 км²
Максымальная глыбіня 21,5 м
Найбольшая даўжыня 1,03 км
Найбольшая шырыня 0,6 км
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Аб’ём вады 2,6 млн м³
Каардынаты 51°49′2″ пн. ш. 23°42′32″ у. д. / 51.81722° пн. ш. 23.70889° у. д. / 51.81722; 23.70889Каардынаты: 51°49′2″ пн. ш. 23°42′32″ у. д. / 51.81722° пн. ш. 23.70889° у. д. / 51.81722; 23.70889
Белае на мапе Беларусі
Белае
Белае
Белае

Бе́лае во́зера — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 21,5 м. Даўжыня — 1,03 км. Найбольшая шырыня возера — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,8 км. Аб’ём вады ў Белым возеры складае 2,6 млн м³. Плошча вадазбору — 140 км².

Возера разьмяшчаецца ў басэйне Серадовай Рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Берасьця. Злучанае каналамі з Рагазнянскім і Чорным азёрамі.

Каля возера знаходзіцца зона адпачынку, курорт і турбаза.

Згодна легенды, вада ў возеры была белая і празрыстая, а ў Чорным возеры, якое зусім побач, наадварот — чорная, як смала. Адсюль гэтыя азёры і атрымалі свае назвы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 62