Перайсьці да зьместу

Страдзецкае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Страдзецкае возера
КраінаБеларусь
Плошча0,14 км²
Плошча вадазбору8,57 км²
Максымальная глыбіня6,6 м
Найбольшая шырыня0,33 км²
Даўжыня берагавой лініі1,5 км
Аб’ём вады0,42 млн м³
Каардынаты51°52′50,58″ пн. ш. 23°44′44,15″ у. д.HGЯO
Страдзецкае возера на мапе Беларусі
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера

Страдзецкае возера — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца за 22 км на поўдзень ад Берасьця, за 1 км ад аграмястэчка Медна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў вадазборы ракі Спанаўка. Плошча возера складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня — 6,6 м. Даўжыня возера — 0,6 км. Найбольшая шырыня возера — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 1,5 км, плошча вадазбору — 8,57 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,42 млн м³.

Лагчына суфазіённа-карставага тыпу, авальнае хормы, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі катлавіны возеру высокія, зрэдку парослыя хмызьняком. Мадаводзьдзе пескватае, глыбей за пясок дно выслана сапрапелем. У малаводзьдзі знаходзяцца рэдкія зарасьнікі чароту й міліцы, да глыбіні 3—3,5 мэтраў растуць урэчнік, эладэя.

З захаду Страдзецкае возера акаймаванае дзюнамі, а на поўдні злучанае каналам зь Мяднянскім возерам.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыкляпэдыя «Прырода Беларусі. Том 2. Клімат і вада»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]