Перайсьці да зьместу

Ізэнградак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ізенградак»)
Айзэнґард

Айзэнґард у фільме «Ўладар Пярсьцёнкаў» рэжысэра Пітэра Джэксана
Істотныя асобы Саруман

Айзэнґард (па-ангельску: Isengard) — паводле легедарыюму Толкіна вежа з замкам, збудаваная Гондарам калісьці да Трэцяй Эпохі ў цэнтры Міжзем’я на паўнёвым ускрайку Туманных гор.

У часы Трэцяй Эпохі — горад, які мог стаць сталіцай новай дзяржавы, створанай Саруманам Белым, але з-за правалу ў бітве за Хельмаў Яр і нападзеньня Энтаў, застаўся звычайным горадам. Там зьбіраліся дзесяцітысячныя войскі, якія атакавалі Хельмаў Яр.

Сам Айзэнґард уяўляе сабой вежу (Ортанк) і замак (акружныя сьцены). Да здрадніцтва Сарумана ў сярэдзіне кола быў вялікі парк, які потым быў вырублены паводле загаду чараўніка.

У 2759 годзе Трэцяй эпохі Саруман заняў вежу, якую выбіў у дунладанцаў, якія там жылі з 2710 году. Пасьля ў 3019 годзе, калі адбываліся асноўныя падзеі вядомай кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсьцёнкаў», Айзэнґард быў затоплены вадой зь Айзэну, дзякуючы намаганьням Энтам, якія прыйшлі зь лесу Фангарн. Пасьля гэтага Саруман стаў вязьнем Ортанку пад аховай Дрэвабарода й быў адпушчаны пасьля завяршэньня вайны пярсьцёнка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]