Арол (Міжзем’е)
Расы Міжзем’я |
---|
Айнур |
Іншыя |
Арлы́ — у толкінавым легендарыюме вялізныя мудрыя птушкі, якія маглі размаўляць. Створаныя Манвэ і Яванай[1] перад абуджэньнем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна зьяўляюцца звычайна ў надзвычайных выпадках.
Згадкі ў легендарыюме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая эпоха
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Марготу. Пад даводзтвам Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзьвігаў Тарандора, дзеі Арлоў улучалі таксама абарону Гондаліну ад шпіёнаў Маргота[3]; уратаваньне Бэрэна і Люціень з Ангбанду[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшту жывых жыхароў Гондаліну пры ягонай пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкаю Эарендыля, паразу крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].
Другая эпоха
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Другую эпоху большасьць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нумэнор з папярэджаньнем пра будучую пагібель каралеўства.
Трэцяя эпоха
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гэндальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Самотнай гары з мэтаю вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсьцёнка вызвалілі Гэндальфа з Ортанку[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіну[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве ля брамы Мордару супраць назгулаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13
- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14
- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23
- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19
- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23
- ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24
- ^ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7
- ^ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17
- ^ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2
- ^ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4