Сартрувіль
| Сартрувіль | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Sartrouville[d] | П’ер Фон[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 22 м[2], 62 м[2] і 43 м[3] | ||
| Каардынаты | 48°56′14″ пн. ш. 2°09′52″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Этнахаронімы | Sartrouvillois | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 78500[5] | ||
| Сайт | sartrouville.fr (фр.) | ||
| Сартрувіль на мапе Францыі Сартрувіль | |||
Сартрувíль (па-француску: Sartrouville) — места і грамада ў Францыі, у рэгіёне Іль-дэ-Франс, дэпартамэнт Іўлін. Насельніцтва — 51 967 (2017)[6]. Муніцыпалітэт месьціцца за 17 км ад Парыжу, за 15 км ад Вэрсалю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Няма дадзеных, якія сьведчылі б пра тое, што Сартрувіль быў заселены ў дагістарычны час[7].
Тэрыторыя Сартрувілю хутчэй усяго была заселеная ў гала-рымскі пэрыяд, таму што зброя гэтага пэрыяду была знойдзеная на месцы Марсавага поля, недалёка ад царквы і могілак, якія яе атачалі. У пясчаных кар’ерах Вадуара былі знойдзеныя некалькі саркафагаў, якія, здаецца, датуюцца гала-рымскай эпохай, а таксама косткі і ржавая зброю таго часу. Блізкасьць месца пад назвай Camp сьведчыць аб наяўнасьці тут гала-рымскага лягеру[7].
Сартрувільская бажніца была ўзьведзеная ў XII—XIII стагодзьдзях[8].
Беларусь і Сартрувіль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 годзе ў Сартрувіль з Парыжу перабраліся некалькі беларускіх сем’яў і пабудавалі там дамы: сярод іх сям’я Ўладзімера і Эвэліны Шыманцоў зь дзецьмі Івонкай Сурвілай і Лявонам Шыманцом. Бацькі Івонкі Сурвілы і Лявона Шыманца да сьмерці пражылі ў Сартрувілі, пахаваныя на мясцовых могілках[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ L’organisation du recensement, insee.fr, https://www.insee.fr/fr/information/2383265
- 1 2 Adolphe Roca, Sartrouville évolution d’un village en banlieue parisienne, 2e édition 1991.
- ↑ Paul Guériot, Souvenirs historiques sur Sartrouville et les environs, Mairie de Sartrouville, 1970.
- ↑ Івонка Сурвіла. ДАРОГА. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, 2008, с. 43-45.