ГЭС Тры цясьніны

ГЭС Тры цясьні́ны — дзейная плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу гораду Саньдупін у гарадзкой акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясьніны зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасьці ў 21 тысячаў МВт, але другой пасьля ГЭС Ітайпу ў дачыненьні да выпрацоўкі электраэнэргіі ў год.
Будаўніцтва цела плаціны было завершанае ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова плянаваныя кампанэнты праекту былі завершаныя 30 кастрычніка 2008 году, калі 26-я турбіна пачала камэрцыйную эксплюатацыю. Кожная турбіна мае магутнасьць у 700 МВт[1].
Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынэрны, сацыяльны й эканамічных посьпех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваньнем па выкіданьню парніковых газаў. Тым ня менш, будаўніцтва плаціны патрабавала зьнішчэньня некаторых археалягічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленьне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалягічныя зьменаў, у тым ліку павышэньня рызыкі апоўзьняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, гэтак і за мяжой[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікая плаціна праз раку Янцзы першапачаткова прадугледжвалася яшчэ Сунь Ятсэнам як адзін з крокаў праграмы Міжнароднага разьвіцьця Кітаю ў 1919 годзе[4][5]. Ён рабіў заяву, што плаціна, здольная выпрацоўваць энэргію ў 30 мільёнаў конскіх сілаў (22 ГВт), магчыма можа быць пабудаваная ніжэй за сёньняшнюю ГЭС[5]. У 1932 годзе нацыяналістычны ўрад на чале з Чан Кайшы пачаў папярэднюю працу над плянамі рэалізацыі праекту. У 1939 годзе японскія вайсковыя сілы акупавалі Ічан і абсьледавалі тэрыторыю. Японцы хутка скончылі праектаваньне плаціны і чакалі перамогі Японіі ў вайне супраць Кітаю.

У 1944 годзе галоўны інжынэр-канструктар Бюро па мэліярацыі ЗША Джон Лусьен Сэвэдж агледзеў тэрыторыю і склаў прапанову да стварэньня плаціны на рацэ[6]. Каля 54 кітайскіх інжынэраў выправіліся ў ЗША на навучаньне. Першапачатковыя пляны плаціны прадугледжвалі выкарыстаньне ўнікальнага мэтаду для перамяшчэньня караблёў; караблі перамяшчаліся б па парогах, разьмешчаных на ніжнім і верхнім канцах плаціны. У выпадку дробных водных суднаў для эфэктыўнасьці меркавалася абслугоўваць адразу групу караблёў. Невядома, ці гэтае рашэньне было перагледжанае празь ягоную эфэктыўнасьць у эканоміі вады ці таму, што інжынэры палічылі, што розьніца ў вышынях паміж верхнім і ніжнім парогамі ёсьць занадта вялікімі для альтэрнатыўных мэтадаў[7]. Былі зробленыя некаторыя абсьледаваньні, эканамічныя дасьледаваньні і праектныя работы, але ў разгар грамадзянскай вайны ў Кітаі ўрад спыніў працу ў 1947 годзе.

Пасьля захопу ўлады камуністамі ў 1949 году Мао Дзэ-дун падтрымаў гэты праект, але спачатку распачалася рэалізацыя праекту плаціны Гэчжоўба, і эканамічныя праблемы, уключаючы Вялікі скок наперад і Культурную рэвалюцыю, запаволілі прагрэс. Пасьля паводкі на рацэ Янцзы ў 1954 годзе, у 1956 годзе Мао Цзэ-дун напісаў верш «Плаваньне», верш пра ягонае захапленьне плацінай на Янцзы. У 1958 годзе, пасьля кампаніі «Сто кветак», некаторыя інжынэры, якія выступілі супраць рэалізацыі праекту, апынуліся ў турме[8].
На працягу 1980-х гадох ідэя будаўніцтва плаціны ўзьнікла зноўку. Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў зацьвердзіў будаўніцтва плаціны ў 1992 годзе, то бок з 2633 дэлегатаў, 1767 прагаласавалі за, 177 прагаласавалі супраць, 664 устрымаліся, а 25 чальцоў не прагаласавалі[9]. Будаўніцтва пачалося 14 сьнежня 1994 году[10]. Плаціна, як чакалася, павінна была запрацаваць у 2009 годзе, аднак дадатковыя праекты, напрыклад, падземная электрастанцыя з шасьцю дадатковымі генэратарамі, зацягнулі выхад на поўную эксплюатацыю да траўня 2012 году[8][11]. Карабелевы ўздымнік быў завершаны і ўведзены ў эксплюатацыю ў 2015 году[12][13]. Да сканчэньня 2008 году плаціна ўзьняла ўзровень вады ў вадасховішчы да 172,5 мэтраў над узроўнем мора, на максымальны ўзровень плаціна выйшла да кастрычніку 2010 году — 175 мэтраў[14][15].
Генэрацыя энэргіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Магутнасьці генэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вытворчасьцю электраэнэргіі кіруе China Yangtze Power, якая ёсьць даччынай кампаніяй China Three Gorges Corporation (CTGC), цэнтральнага прадпрыемства, якое ў сваю чаргу знаходзіцца ў кіраваньні групы SASAC. Плаціна ёсьць найбуйнейшай у сьвеце гідраэлектрастанцыяй, маючы ў сваім складзе 34 генэратары. Зь іх 32 генэратыра ўважаюцца за галоўныя, кожны зь якіх мае магутнасьць у 700 МВт, а таксама маюцца два электрагенэратары ўласна электрастанцыі, кожны магутнасьцю 50 МВт, што агулам складае магутнасьць 22 500 МВт[16]. Сярод 32 галоўных генэратараў 14 усталяваныя на паўночным баку плаціны, 12 — на паўднёвым баку, а астатнія шэсьць працуюць на падземнай электрастанцыі ў гары на поўдзень ад плаціны. Штогадовая выпрацоўка электраэнэргіі ў 2018 годзе складала 101,6 ТВт·г[17], што ў 20 разоў больш за колькасьць генэраваньня на плаціне Гувэра[18].
Генэратары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Галоўныя генэратары важаць блізу 6000 тонаў і разьлічаныя на выпрацоўку больш за 700 МВт электраэнэргіі кожны. Разьліковы гідраўлічны напор генэратараў складае 80,6 мэтраў. Хуткасьць плыні вагаецца ад 600 да 950 м³ у сэкунду ў залежнасьці ад даступнага напору, то бок чым ён большы, тым менш вады патрабуецца дзеля выхаду працы на ўсю дасяжную магутнасьць. У «Трох цясьнінах» выкарыстоўваюцца турбіны Фрэнсіса дыямэтрам 9,7/10,4 м і хуткасьцю кручэньня 75 абаротаў у хвіліну. Гэта азначае, што для выпрацоўкі электраэнэргіі пры частасьці 50 Гц ротары генэратара маюць 80 полюсаў. Намінальная магутнасьць складае 778 МВА, максымальная — 840 МВА, а каэфіцыент магутнасьці мае паказьнік роўны 0,9. Генэратар выпрацоўвае электрычную энэргію пры напружаньні 20 кВ. Затым выпрацаваная электраэнэргія павышаецца да 500 кВ дзеля перадачы пры частасьці 50 Гц. Статар генэратара, найбуйнейшы ў сваім родзе, мае вышыню 3,1/3 м; вонкавы дыямэтр статара — 21,4/20,9 м, ягоны ўнутраны дыямэтар — 18,5/18,8 м, а нагрузка на падшыпнік — 5050/5500 тон. Сярэдні ККД перавышае 94%, а максымальны — 96,5%[19][20].
Генэратары былі вырабленыя цэлым шэрагам прадпрыемстваў, у лік якіх увайшлі Alstom, ABB, Kvaerner, Harbin Motor, Voith, General Electric, Siemens і Oriental Motor. Пагадненьне аб перадачы тэхналёгіяў было складзенае поруч з кантрактам. Большасьць генэратараў маюць вадзяное астуджэньне. Некаторыя з новых мадэляў маюць паветранае астуджэньне, што спрашчае іхнюю канструкцыю, вытворчасьць і абслугоўваньне[21].
Усталяваньне генэратараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы галоўны генэратар на паўночным баку (№ 2) быў запушчаны ў эксплюатацыю 10 ліпеня 2003 году. 7 верасьня 2005 году запрацаваў генэратар № 9 з таго ж боку плаціны. Выхад на поўную магутнасьць у 9 800 МВт быў дасягнуты 18 кастрычніка 2006 году, пасьля таго, як узровень вады дасягнуў 156 мэтраў[22]. На паўднёвым баку галоўны генэратар № 22 быў запушчаны ў працу 11 чэрвеня 2007 году, а генэратар № 15 пачаў працаваць 30 кастрычніка 2008 году. Шосты (№ 17) пачаў працаваць 18 сьнежня 2007 году, павялічыўшы магутнасьць да 14,1 ГВт, перавысіўшы магутнасьць плаціны Ітайпу (14,0 ГВт), і стаўшы найбуйнейшай у сьвеце гідраэлектрастанцыяй паводле магутнасьці[23][24][25][26]. Калі 23 траўня 2012 году апошні галоўны генэратар (№ 27) завяршыў свае апошнія выпрабаваньні, усе шэсьць падземных галоўных генэратараў перайшлі ў працоўны стан, што павялічыла магутнасьць да 22,5 ГВт. Пасьля дзевяці гадоў будаўніцтва, мантажу і выпрабаваньняў электрастанцыя была цалкам уведзеная ў эксплюатацыю да ліпеня 2012 году[27][28].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]-
«Санься»
-
Вадасховішча
-
Макет часткі збудаваньня «Санься»
-
Выгляд на шлюзы «Санься»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ "三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行". China Three Gorges Project Corporation.
- ^ 三峡电站发挥巨大经济效益 累计发电突破3000亿千瓦时. China Three Gorges Corporation.
- ^ 我国大型水电机组制造达世界先进水平. China Three Gorges Corporation.
- ^ а б «China’s Three Gorges Dam Under Fire». Time.
- ^ а б 中国国民党、亲民党、111新党访问团相继参观三峡工程_新闻中心_新浪网. Sina News.
- ^ Wolman, Abel; Lyles, W. H. (1978). «John Lucian Savage Biography». National Academy of Science.
- ^ «China’s Dream Dam». Popular Science. 148 (6). Bonnier Corporation. June 1946. — С. 98. — ISSN 0161-7370.
- ^ а б «The Yangtze Dam: Feat or Folly?». Washington Post.
- ^ 1992年4月3日全国人大批准兴建三峡工程. News China.
- ^ Allin, Samuel Robert Fishleigh (2004). «An Examination of China's Three Gorges Dam Project Based on the Framework Presented in the Report of The World Commission on Dams». Virginia Polytechnic Institute and State University.
- ^ «Final Turbine at China’s Three Gorges Dam Begins Testing». Inventor Spot.
- ^ 世界最大“升船电梯”三峡大坝试验成功. Chutianjinbao News.
- ^ 三峡升船机开工建设_荆楚网. Chutianjinbao News.
- ^ «Water level at Three Gorges Project raised to full capacity». Xin Hua Net.
- ^ 三峡完成172.5米蓄水 中游航道正常维护(图)-搜狐新闻. Sohu News.
- ^ Acker, Fabian (03.2009) Taming the Yangtze. IET magazine. Архіўная копія ад 07.2018 г.
- ^ 三峡工程2018年发电量、过闸货运量刷新历史纪录. news.china.com.cn (01.2019). Архіўная копія ад 01.2019 г.
- ^ China’s Three Gorges Dam, by the Numbers. Science (06.2006). Архіўная копія ад 01.2019 г.
- ^ 李永安:我水轮发电机组已具完全自主设计制造能力 // 08.2008 г. Архіўная копія ад 12.2008 г.
- ^ Three Gorges Dam. eng.hawaii.edu. Архіўная копія ад 03.2012 г.
- ^ 三峡工程及其水电机组概况 // 中华商务网讯, 07.2002 г. Архіўная копія ад 12.2008 г.
- ^ Three Gorges Dam // Government of China, 10.2006 г. Архіўная копія ад 05.2007 г.
- ^ 国产化大型发电机组稳定性不断提高 // China Three Gorges Corporation, 05.2008 г. Архіўная копія ад 12.2008 г.
- ^ 三峡右岸电站19号机组完成72小时试运行. China Three Gorges Corporation (06.2008). Архіўная копія ад 12.2008 г.
- ^ 三峡右岸电站16号机组投产. China Three Gorges Corporation (07.2008). Архіўная копія ад 02.2009 г.
- ^ 三峡23号机组进入72小时试运行. China Three Gorges Corporation (08.2008). Архіўная копія ад 01.2012 г.
- ^ 三峡地下电站30号机组充水启动. Three Gorges Corporation (07.2011). Архіўная копія ад 07.2011 г.
- ^ Three Gorges underground power station water-filled start the third unit successfully put into operation in July plans. Fenghuang Wang. Архіўная копія ад 10.2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аніманаваная схема працы ГЭС
- Фотаэкскурсія па ГЭС(недаступная спасылка)