Санькова-Мядзьвежжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Санькова-Мядзьвежжа
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Злынкаўскі раён
Плошча: 4,54 км²
Насельніцтва
колькасьць: 0 чал.
шчыльнасьць: менш за 0,01 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′ пн. ш. 31°33′ у. д. / 52.483° пн. ш. 31.55° у. д. / 52.483; 31.55Каардынаты: 52°29′ пн. ш. 31°33′ у. д. / 52.483° пн. ш. 31.55° у. д. / 52.483; 31.55
Санькова-Мядзьвежжа на мапе Расеі
Санькова-Мядзьвежжа
Санькова-Мядзьвежжа
Санькова-Мядзьвежжа

Санько́ва-Мядзьве́жжа (па-расейску: Медвежье-Саньково) — невялікі (плошча 454 га, 4,5 км²) экскляў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі. Разьмешчаныя на ўсходзе Добрускага раёну закінутыя вёскі Санькова й Мядзьвежжа юрыдычна ўваходзяць у склад Бранскай вобласьці Расеі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Добрускага раёну

Напачатку XX стагодзьдзя некалькі сялянаў з Бранскай вёскі Дабрадзееўка, разьмешчанай на вельмі беднай зямлі, адправіліся на заработкі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Адпрацаваўшы тры гады шахцёрамі ў Пэнсыльваніі, яны вярнуліся дахаты перад Першай сусьветнай вайной і купілі землі (Мядзьвежую Дуброву і Саніну паляну) у беларускага памешчыка Шведава. Паступова сяляне асвоілі зямлю, пабудаваўшы пару дзясяткаў гаспадарак.

16 студзеня 1919 году Гомельскі павет (у складзе якога месьцілася Санькова-Мядзьвежжа), разам зь іншымі ўсходнімі рэгіёнамі арэалу беларускага этнасу, быў перададзены з складу ССРБ на карысьць РСФСР. У 1926 годзе, пры ліквідацыі Гомельскай губэрні і вяртаньні былога Гомельскага павету ў склад БССР, гэтая тэрыторыя, паводле волі жыхароў, была аднесеная да Навазыбкаўскага павету Бранскай губэрні й уключаная ў Дабрадзееўскі сельсавет.

Падчас Другой сусьветнай вайны жыхары вёсак удзельнічалі ў партызанцы. Калі захопнікі спалілі беларускую вёску Хаткі, што знаходзілася побач, яе жыхары былі прынятыя жыхарамі вёсак Санькова і Мядзьвежжа. Улетку 1943 году абедзьве вёскі былі таксама спаленыя нацыстамі.

У пасьляваенны час колькасьць жыхароў экскляву перавышала 500 чалавек, аднак пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя апынулася адной з найбольш забруджаных. Да пачатку 1990-х у экскляве пражывала ўжо меней за 100 чалавек[1]. Паводле Распараджэньня Ўраду РФ ад 28.12.91 №237-р, тэрыторыя мястэчка Санькава была аднесеная да зоны адчужэньня[2], дзе забаранялася ня толькі пражываньне, але й любая гаспадарчая дзейнасьць.

У 2000-х на тэрыторыі ўжо няма сталага насельніцтва; у 1999 годзе скасаваныя й самі мястэчкі. Тым ня менш, гэтая тэрыторыя па-ранейшаму ўваходзіць у склад Злынкаўскага раёну Бранскай вобласьці (Вышкаўскае гарадзкое паселішча). Ад экскляву да мяжы з Расеяй — каля 800 мэтраў цяжкапраходных балот[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мядзьвежжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1926 год — 159 чалавек
  • 1979 год — 95 чалавек
  • 1989 год — 49 чалавек

Санькова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1926 год — 165 чалавек
  • 1979 год — 76 чалавек
  • 1989 год — 34 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]