Санта-Крус-ду-Сул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санта-Крус-ду-Сул
Герб Санта-Крус-ду-Сул
Дата заснаваньня: 1877
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 733,473 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 51
Паштовы індэкс: 96800-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°43′4″ пд. ш. 52°25′33″ з. д. / 29.71778° пд. ш. 52.42583° з. д. / -29.71778; -52.42583Каардынаты: 29°43′4″ пд. ш. 52°25′33″ з. д. / 29.71778° пд. ш. 52.42583° з. д. / -29.71778; -52.42583
Санта-Крус-ду-Сул на мапе Бразыліі
Санта-Крус-ду-Сул
Санта-Крус-ду-Сул
Санта-Крус-ду-Сул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.santacruz.rs.gov.br/

Са́нта-Крус-ду-Сул (па-партугальску: Cachoeirinha) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 131 тысячы чалавек[2]. Горад славіцца высокім узроўнем жыцьця, то бок ягоны СУП на душу насельніцтва ў 2,5 разы вышэйшы за паказчык самога штату. У месьце штогод ладзіцца актобэрфэст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Санта-Крус-ду-Сул быў заснаваны 31 сакавіка 1877 году нямецкімі імігрантамі, большасьць зь якіх паходзіла з Гунсрука. На сёньня рыюграндзкі гунсрускі дыялект нямецкай мовы ўсё яшчэ актыўна выкарыстоўваецца як у горадзе, гэтак і ягоных ваколіцах. У 1905 годзе была пабудаваная чыгуначная станцыя, дзякуючы якой места было злучанае з Порту-Алегры. У 1924 годзе была пабудаваная пратэстанцкая царква ў адпаведнасьці з плянамі двух нямецкіх архітэктараў. Гэтая кірха сталася найбуйнейшай кірхай у штаце і найбуйнейшай нэараманскай царквой усёй Лацінскай Амэрыкі. За часам Другой сусьветнай вайны нямецкая мова была абмежаваная ў рэгіёне, але ў 1970-х гадах ейны ўплыў павярнуўся.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]