Санталавыя
Выгляд
| Санталавыя | |
Амяла белая (Viscum album) — беларускі від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Санталакветныя (Santalales) |
| Сямейства | Санталавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Santalaceae R.Br. | |
Санталавыя (Santalaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 родаў і 1000 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы ці хмызьнякі, радзей дрэвы, звычайна каранёвыя геміпаразыты, зрэдку паветраныя паўпаразыты (Dendrotrophe і Phacellaria), ў асноўным голыя, радзей валасатыя, валасы простыя. Лісьце звычайна чарговае (супратыўнае ў Buckleya), часам лускападобнае (адсутнічае ў Phacellaria), суцэльнае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя, двухполыя або аднаполыя, вельмі дробныя, маюць 3–6(8) лісьцікаў. Плоды — арэх, касьцянка. Насеньне 1[2][3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але ў значнай ступені — тропікі[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 16.08.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 16.08.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 16.08.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |