Санкт-Пецярбурскі саборны мячэт
| Славутасьць | |
Санкт-Пецярбурскі саборны мячэт | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжаньне | Петраградзкі раён[d] |
| Канфэсія | іслам |
| Архітэктурны стыль | national Romantic style[d] |
| Аўтар праекту | Nikolai Vasilyev[d] |
| Дата заснаваньня | 1921 |
| Статус | рэгіянальны аб’ект культурнай спадчыны Расеі[d][2] |
Сабо́рны мячэ́т Санкт-Пецярбу́ргу — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 мэтраў у даўжыню, 32 мэтры ў шыркі, вышыня галоўнага купалу — 39 мэтраў, вышыня мінарэтаў — 48 мэтраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаўніцтва было пачата па прапанове ахуна Г. Баязітава і адбылалася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.
Адкрыцьцё мячэту адбылося 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасьцяў (першае богаслужэньне зьдзейсьнена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасьці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асьфэндыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасьцямі).
Будынак будаваўся за 1909—1920 гадамі па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынэра С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленьні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколяг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927—1930 і 1940—1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад мэдычнага абсталяваньня. З 1956 году вернуты вернікам.
Будынак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мячэт разьмешчаны на Петраградзкім боку, на рагу Кронверцкага праспэкту і Коннага завулку (недалёк ад станцыі мэтро Горкаўская).
- даўжыня — 45 м
- шырыня — 32 м
- вышыня галоўнага купала — 39 м
- колькасьць мінарэтаў — 2
- вышыня мінарэтаў — 48 м
- умяшчальнасьць — 5000 чалавек, паводле іншых зьвестак 3000
- ↑ https://ru-monuments.toolforge.org/wikivoyage.php?id=7801089000
- ↑ Решение исполкома Ленгорсовета № 891 от 16.11.1970