Сандамір
Сандамір | |||||
польск. Sandomier | |||||
| |||||
Горад з: | да 1227 | ||||
Магдэбурскае права: | 1286 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Плошча: | 28,69 км² | ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 21 586 чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 15 | ||||
Паштовыя індэксы: | 27-600 | ||||
Нумарны знак: | TSA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°41′0″ пн. ш. 21°45′0″ у. д. / 50.68333° пн. ш. 21.75° у. д.Каардынаты: 50°41′0″ пн. ш. 21°45′0″ у. д. / 50.68333° пн. ш. 21.75° у. д. | ||||
Сандамір | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.e-sandomierz.pl/, http://www.sandomierz.pl/ |
Санда́мір ці Сандо́меж (па-польску: Sandomierz) — горад у Польшчы, уваходзіць у Сьвентакшыскае ваяводзтва, Сандамескі павет. Мае статус гарадзкой гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Разьмешчаны на 7 ўзгорках (таму часам завецца «малым Рымам») на абедзьвюх берагах ракі Віслы, за 180 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы. Займае плошчу 28,8 км². Сандамір зьяўляецца цэнтрам рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным пляне гарадоў Польшчы. Застаючыся ў боку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандамір захаваў дух маленькага старажытнага гораду, напоўненага помнікамі даўніны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва горада паходзіць ад старажытнапольскага Sędomir, ад Sędzi- (ад дзеяслова sądzić — «судзіць») і mir («мір»).
Археалягічныя раскопкі сьведчаць, што мясцовасьць у раёне сучаснага гораду была заселена ўжо ў часы нэаліту. Як лічыцца, горад існаваў з раньняга Сярэднявечча, выкарыстоўваючы перавагі выгоднага геаграфічнага становішча каля зьліцьця Сана і Віслы на скрыжаваньні важных гандлёвых шляхоў. Першыя згадкі гораду адносіцца да пачатку XII стагодзьдзя, калі летапісец Гал Ананім апісваў яго як адзін з найважнейшых гарадоў Польшчы нароўні з Кракавам і Ўроцлавам. У статуце (тэстамэнце) Баляслава III Крывавустага Сандомір фігураваў як сталіца аднаго з адпісаных сынам княстваў, на якія ён падзяліў Польшчу.
На працягу XIII стагодзьдзя гораду быў нанесена сур’ёзная шкода падчас татарскіх набегаў (1241, 1259 і 1287 гады), драўляныя пабудовы горада былі цалкам зьнішчаны. У 1260 у горадзе татарамі разам з 48 таварышамі быў закатаваны Садок Блажэнны[1]. У 1286 годзе Сандамір стараньнямі Лешэка Чорнага, які пасьля стаў князем Сандамежскім, атрымаў Магдэбургскае права.
Пасьля ўзьяднання польскіх земляў у XIV стагодзьдзі ранейшае княства стала называцца Сандамежскім ваяводзтвам, аб’яднаўшы шырокія землі паўднёва-усходняй Польшчы. У той час горад, які налічваў каля 3000 жыхароў, быў адным з найбольш буйных гарадоў краіны. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя Сандамір быў спалены літоўцамі, пасьля чаго быў перабудаваны ў гады кіраваньня караля Казімера III. Сёньняшняя пляніроўка гораду засталася практычна нязьменнай з таго часу.
Трыста гадоў, якія рушылі ўслед, да сярэдзіны XVII стагодзьдзя, сталі для горада пэрыядам росквіту: менавіта тады былі выбудаваны найбольш характэрныя гістарычныя пабудовы. Спакойныя часы скончыліся калі ў 1655 годзе горад быў захоплены швэдамі («шведзкі патоп»), якія падарвалі замак і нанесьлі істотныя страты іншым будынкам. У наступныя сто гадоў эканоміка Рэчы Паспалітыя стагнавала, што не магло не адбіцца на разьвіцці гораду. Вялікі пажар у 1757 годзе і першы падзел Польшчы ў 1772 годзе, у выніку якога Сандамір апынуўся на тэрыторыі Аўстрыі, яшчэ больш зьменшыла яго статус.
У 1809 горад пацярпеў падчас бітваў паміж войскамі Аўстрыі і Варшаўскага герцагства ў рамках Напалеонаўскіх войн. Пасьля 1815 Сандамір, які налічваў тады 2640 жыхароў, у складзе Царства Польскага ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
У чарговы раз горад быў разбураны падчас Першай сусьветнай вайны.
У 1930-х горад увайшоў у праект разьвіцьця Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёну Польшчы, дзякуючы чаму пачаў хутка расьці. Меркавалася, што да 1940-х гадоў Сандомеж ператворыцца ў сталіцу ваяводзтва з насельніцтвам у 120 тысяч чалавек.
У верасьні 1939 году горад, як і астатняя Польшча, быў акупаваны войскамі Вэрмахту. Жыдоўскае насельніцтва гораду, якое налічвала каля 2500 чалавек, было зьнішчана, па большай частцы ў лягерах смерці Белжэц і Трэблінка. Ад нямецкіх захопнікаў горад быў савецкімі войскамі ў жніўні 1944 году.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыбыткі гарадзкога бюджэту ў 2010 годзе склалі 187,66 млн злотых (у 2009 годзе — 69,13 млн), выдаткі — 174,26 млн злотых (78,24 млн), дэфіцыт бюджэту — 13,4 млн злотых (у 2009 годзе — 9,12 млн)[2].
Асноўныя прадпрыемствы горада — гуты кампаніі Pilkington па выпуску аўтамабільнага і флёат-шкла.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Featured Dominican Saints. // sistersofmary.org. Праверана 2012-3-30 г. Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2012 г.
- ^ BDL :: Bank Danych Lokalnych. // stat.gov.pl. Праверана 2012-3-30 г. Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 147, 148 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. Сандамір, Сандомеж.