Самюэль дэ Шамплен
Самюэль дэ Шамплен | |
| Дата нараджэньня | каля 13 жніўня 1567 або 13 жніўня 1574[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 25 сьнежня 1635[2][3][4][…] |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | інсульт |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | падарожнік-дасьледнік, географ, вайсковец, палітык, дыплямат, салдат, картограф |
| Сябра ў | Company of One Hundred Associates[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |

Самюэ́ль дэ Шампле́н (па-француску: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж, Францыя — 25 сьнежня 1635) — францускі гідрограф, дасьледчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.
У 1603 годзе зьдзейсьніў падарожжа па рэках Сьвятога Лаўрэнція і Сагенёй. У 1604—1606 гадох правёў дасьледаваньні ўздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі (п-авы Новая Шатляндыя і Кейп-Код, затокі Фанды, Масачусэтс), адкрыў востраў Нантакет. У 1608 годзе ў вусьці ракі Сьв. Ляўрэнція заснаваў Квэбэк, у 1609 годзе дасьледаваў раку Рышэльё — правы прыток ракі Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазьней названае ягоным імем, Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—1615 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—1616 па рэках Сьв. Ляўрэнція й іншых дасягнуў Гурон.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Samuel de Champlain // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers (анг.)
- ↑ C.T. Ritchie Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Societies A. C. o. L., Press O. U., Eccles W. Samuel de Champlain // Champlain, Samuel de (c. 1567-1570–25 December 1635), explorer and colonizer, probably (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2000164
- ↑ Samuel de Champlain // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |